Меркаванні

«Нібы ляціш на міжгалактычным караблі да далёкіх зорак». Андрэй Скурко з турмы разважае пра сумную выгоду цяжкіх часоў

Вясёлыя і філасофскія ўрыўкі з лістоў нашаніўца да жонкі.

…Пазаўчора ішоў снег, мы нават пакідаліся снежкамі (трыма) на прагулцы. Але да прамысловай колькасці, неабходнай для вырабу снегавікоў ці замкаў, яшчэ далёка. Так прыемна ўяўляць, як мы з малым будзем усё гэта ляпіць.

…Думалася неяк, што ў гэты складаны перыяд мы, у многіх сэнсах слова, робім задзел на будучыню — у тым ліку і далёкую: і краіна, і кожная сям’я. «Это печальная выгода тревожных времён: они отнимают у людей спокойствие и довольство и взамен того дают опыты и идеи», — пісаў Ключэўскі пра Масковію XVII стагоддзя.

…Адносна прэміі Аляхновіча мне ўспомніўся анекдот пра Шцірліца, які атрымаў шыфраграму: «Вы — ідыёт!» — і зразумеў, што яму далі ордэн Леніна. [Андрэй стаў адным з лаўрэатаў літаратурнай прэміі імя Францішка Аляхновіча за дзіцячыя вершы, напісаныя ў турме. — НН]

…Прывітанне вялікае Свеце Курс, вельмі рады за яе (і яе «ордэн Леніна»). Ёй пашчасціла атрымаць яго ў вельмі добры для літаратуры год. Нават нейкі знак лёсу і справядлівасць касмічная бачыцца ў гэтым.

…Я атрымаў з бібліятэкі оксфардскі тлумачальны слоўнік — вот, «разўлякаюся». Таксама прыйшоў раман Пітэра Хёга «Умоўна прыдатныя» — досыць цяжкі. Яшчэ ўзяў кнігу Мурада Аджы «Вялікі стэп. Прынашэнне цюрка». Моцна нагадвае «Язычество древних славян» Рыбакова, толькі з перагінамі ў бок цюркаў. Пачынаецца досыць спакойна, але потым аўтар разганяецца: англічане, бургундцы, літоўцы — цюркі, Маісей з Хрыстом вучыліся на Алтаі, рымляне і Пётр І усё падмянілі… Фаменкаўшчына, карацей. Але фоткі археалагічных знаходак цікава паглядзець.

…Сёння нашаму Тамашу год і 10 месяцаў (а нашаму шлюбу 9 гадоў і 4 месяцы). Калі ёсць нейкі пункт адліку, цікава паназіраць, як змяняецца свет, краіна, мы. Яшчэ нейкія тры гады таму ўсё было цалкам інакшае. А праз год ці два сённяшні дзень будзе ўспамінацца мо як нешта непраўдападобнае.

… У нас у калектыве святкуецца дзень народзінаў. Зрабілі торт з белага хлеба з крэмавай (згушчонка плюс масла) і шакаладнай прапіткай.

Сумую без нашых кулінарных і ўсялякіх іншых заняткаў. Мы з такім задавальненнем («адкладзеным») да іх вернемся!

Апішу торт. З булак хлеба вынялі мякіш (ён быў ужо сухаваты, рассыпаўся, накшталт паніроўкі). Змяшалі з тоўчаным пячэннем. Аснову зрабілі з пячэння (цэлага), выклаўшы яго прастакутнікам на кавалку цэлафану на стале. Мякіш прапітвалі крэмам па меры насыпання, а палову прапіталі шакаладам (растапілі 4 шакаладкі). Каб торт меў форму, край цэлафану загнулі ўверх і з усіх бакоў абклалі кнігамі.

На крэм насыпалі тоўчаных грэцкіх арэхаў і рознакаляровых мармеладак. Пасля высыпалі наверх рэшту мякішу, разраўнялі і прапіталі крэмам. Зверху напісалі шакаладам (змясціўшы яго ў пакет і адрэзаўшы ражок) мянушку імянінніка і лічбу. Выйшла досыць акуратна і прыгожа.

Апісваю з чыста этнаграфічных меркаванняў, паўтараць гэта на волі няма сэнсу. Як і ўвогуле цягнуць турму (тэрміны, звычкі, набытыя навыкі) у вольнае, сапраўднае жыццё.

…Пра паэзію. Верш Аксёнцава, які ты цытуеш («Ветер желтое смел с деревьев…») нагадаў мне тэксты Барыса Грабеншчыкова. Цікава, як мяняюцца з часам і набыццём жыццёвага досведу спіс аўтарытэтаў і лінейка «настаўнікаў жыцця» (я маю на ўвазе літаратуру, музыку і публіцыстыку). БГ пакуль з іх ліку не выпадае, але прыходзіць разуменне, што не на кожнае пытанне і не на кожны настрой у яго можна знайсці адказ.

…Гаварылі мы з табой пра пакаленчыя змены ў літоўскіх князёў — па якіх рысах іх можна заўважыць. Напрыклад, па стаўленні да хрысціянства. Для Гедыміна яно было інструментам палітычнага гандлю, для Альгерда — часткай сямейнай рэчаіснасці, для Ягайлы — неабходнасцю, ад якой залежала выжыванне. Або стаўленне да Русі. Для Гедыміна гэта (паводле Волкава) была пагроза, для Альгерда — саюзнік, для Вітаўта — крыніца рэсурсаў. Гэта мае такія прафанацыйныя інтэрпрэтацыі.

…Яшчэ раз хочацца напісаць, якія цудоўныя ў нас сваякі, сябры, калегі… Фармат адносін пасля ўсяго, відаць, будзе не такі, як «да». Гэты год зменіць стэрэатыпны тып беларускіх межасабовых зносін — людзі стануць бліжэй, не будзе, напэўна, ранейшай усеагульнай адасобленасці. Магчыма, мы станем больш падобныя да нашых бацькоў у гэтым плане — з гасцямі, застольнымі размовамі (і не абавязкова з алкаголем).

…Цікава будзе паехаць у Грузію, гарады іх паглядзець, цэрквы, горы. Але наваградскія горы, канечне, у першую чаргу.

…Толькі што прынеслі паперу пра працяг тэрміну ўтрымання да 18.01.22. Ну не дзіва, так мы і меркавалі. Нават мізэрным нейкім падаецца: адбылі ўжо больш як удвая больш.

Я спакойны і нідзе не дзенуся — проста чакаю нашай сустрэчы. Правільна кажаш, што вытрымаем гэта выпрабаванне, варыянтаў проста няма.

Дый скончыцца гэта можа ў любы момант, ты ж разумееш.


…З часам і прасторай свядомасць падкідае тут цікавыя рэчы. Здаецца, бывае, што ў «вонкавым» свеце час стаіць, і сам вонкавы свет уяўляецца досыць ілюзорна. Нібы ляціш на міжгалактычным караблі да далёкіх зорак.

І ўсё гэта, канечне, часовае.

***

Падтрымайце нашаніўцаў лістом, паштоўкай ці пасылкай. Гэта можна зрабіць па адрасе: 

СІЗА-1, Мінск, вул. Валадарскага 2, 220030. 

Марціновіч Ягор Аляксандравіч

Скурко Андрэй Генадзевіч

Каментары

Што вядома пра беларуса Віктара Павелку, якога ў Польшчы падазраюць у арганізацыі нападаў на расійскіх апазіцыянераў1

Што вядома пра беларуса Віктара Павелку, якога ў Польшчы падазраюць у арганізацыі нападаў на расійскіх апазіцыянераў

Усе навіны →
Усе навіны

Z-ваенкар пахвалілася, як белгарадская тэрабарона збіла са стрэльбы дрон. Аказалася, гэта быў расійскі дрон за $90 тысяч2

Інтэр'ер гэтай сталічнай кватэры адзначаны міжнароднай прэміяй дызайну. Вось за колькі яе прадаюць5

Беларуская фабрыка пачала рабіць постары з дываноў

Расійскі дэпутат, якога судзяць за антываенныя заявы, у апошнім слове выступіў з пакаяннем перад украінцамі. Суддзя выскачыў з залы4

ГУБАЗіК пагражае Мікіту Мелказёраву — за грубыя словы пра Панамарэнку. А прапагандыст Казакоў заклікае расстраляць43

У ДТЗ у Талачынскім раёне загінулі два чалавекі

Крэмль стаў выдаляць метаданыя з усіх відэа з удзелам Пуціна2

Экс-прэзідэнт Польшчы: Замарожаны канфлікт будзе трагічнай весткай для Украіны4

Упершыню за палову месяца даляр патаннеў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра беларуса Віктара Павелку, якога ў Польшчы падазраюць у арганізацыі нападаў на расійскіх апазіцыянераў1

Што вядома пра беларуса Віктара Павелку, якога ў Польшчы падазраюць у арганізацыі нападаў на расійскіх апазіцыянераў

Галоўнае
Усе навіны →