Трагічнае здарэнне адбылося ў вёсцы Сталовічы 24 снежня, паведамляе «Наш край».
Некалькі мужчын выконвалі будаўнічыя працы ў двары прыватнага дома. Як сабакі выбеглі з вальера, невядома.
— Усё адбылося настолькі хутка, што ніхто нават апамятацца не паспеў. Алабай пачаў кідацца на людзей, аднаго схапіў зубамі за руку, але мужчына змог вызваліцца і адбегчыся ўбок. Пасля гэтага сабака накінуўся на другога, паваліў яго на зямлю і пачаў кусаць, — распавёў відавочца.
Людзі выклікалі хуткую дапамогу. Аднаго з пацярпелых пасля аказання медыцынскай дапамогі адпусцілі дадому.
Другі падчас аперацыі памёр.
Каментары