Ежа

Гатуем чак-чак — культавы татарскі ласунак

Традыцыйнае татарскае застолле — без алкаголю. П’юць чай (могуць дадаваць розныя травы). Гарачы абед пачынаецца з супу, звычайна гэта токмач, вельмі тонкая локшына ў курыным булёне. Галоўнай стравай звычайна выступае слаёны пірог губадзія з некалькімі відамі начынак. Усім нам вядомы бяляш таксама мае татарскае паходжанне. З незвычайнага ўзгадаем, што татары ўжываюць у ежу каніну (што не забаронена ісламам), для гэтага вырошчваюць спецыяльных коней, звычайна выкарыстоўваюць маладых кабыл. І адзін з сімвалаў татарскай кухні — гэта чак-чак, кавалкі здобнага цеста, абсмажаныя на масле і злепленыя разам мёдам. Лічыцца, што гэты ласунак мае паходжанне ажно ад волжскіх булгараў.

DEPOSITPHOTOS.COM, BY PINTAAL.MAIL.RU

Як згатаваць чак-чак?

Інгрэдыенты:

  • 500—600 г мукі
  • 150 г масла
  • 150 г цукру
  • 5 яек
  • 300 г мёду
  • 300—400 мл алею

Растапіць на вадзяной ванне масла і астудзіць да пакаёвай тэмпературы. Да яек дадаць 30 г цукру, крыху ўзбіць, змяшаць з астуджаным маслам. Дадаць, прасеяўшы, 500 г мукі. Вымесіць цеста і па неабходнасці дадаць рэшту мукі порцыямі, пакуль цеста не стане мяккім і пругкім. Накрыць яго і пакінуць на 15 хвілін.

Размінаць у пласт цеста належыць рукамі, але можна і качалкай, да таўшчыні 1 см. Гатовы пласт нарэзаць палоскамі шырынёй 1—1,5 см, а пасля кожную палоску рукамі скачаць у жгут. Урэшце кожны жгут трэба нарэзаць на кавалачкі даўжынёй 3—4 см. 

У глыбокай патэльні або казане разагрэйце алей і смажце палачкі да залацістага колеру, памешваючы (прыблізна 2—3 хвіліны). У той жа час у каструлі нагрэйце мёд з рэштай цукру, на малым агні давядзіце да кіпення. Цукар мусіць распусціцца, а сама карамель стаць гусцейшай. 

Гатовыя палачкі пакладзіце ў шырокую місу і заліце гарачым мёдам. Асцярожна перамяшайце і выкладзіце курганчыкам. 

Чак-чак ядуць рукамі.

Каментары

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне6

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне

Усе навіны →
Усе навіны

Міхаіл Гуцэрыеў пацвердзіў нацыяналізацыю «Слаўкалія» і сказаў пра «завісанне» сваіх паўмільярда даляраў3

Тур патлумачыў, што Лукашэнка меў на ўвазе, кажучы пра прызначэнне дырэктараў у прыватныя кампаніі14

Стрыжак: Улады рыхтуюць правакацыі з удзелам рэпрэсаваных, скіраваныя на зніжэнне даверу да «Байсола»10

«Смурод невыносны». У доме ў цэнтры Барысава прарвала каналізацыю — два гады таму там быў капітальны рамонт4

Што хаваецца за «смелымі пытаннямі» студэнтаў Лукашэнку?21

Стала вядома, як сёлета будуць выглядаць навагоднія елкі ў Мінску ФОТЫ2

Хлопцу, якога ў СІЗА збіў сын Кадырава, далі велізарны тэрмін за дзяржздраду5

Парашэнка расказаў, як Лукашэнка заклікаў яго выкарыстоўваць ягоны выбарчы досвед11

Кубракоў даводзіў, што міліцыянт Згірскі не датычны да банды налётчыкаў. Цяпер таго судзяць — пагражае да 20 гадоў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне6

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне

Галоўнае
Усе навіны →