Рэцэпт на выхадныя. Класічны хлебны пудынг — брытанская класіка на вашым стале
Некалі практычныя англічане прыдумалі цудоўны спосаб выкарыстоўваць чэрствы хлеб — яны пачалі рабіць з яго хлебны пудынг.
Каб зрабіць хлебны пудынг, вам спатрэбіцца:
- 3 яйкі
- 3 сталовыя лыжкі цукру
- 240 грамаў малака + 240 грамаў густых вяршкоў тлустасцю 32—38% (змяшайце разам малако і вяршкі)
- палова чайнай лыжкі ванільнага экстракту
- бохан (каля 400 грамаў) белага хлеба (можна замяніць на круасаны, кулічы і г.д.)
- 50 грамаў масла
- 70 грамаў разынак (замачыце іх на 15—20 хвілін у каньяку)
- густыя вяршкі або заварны крэм для падачы
- Разагрэйце духоўку да 180 градусаў.
- Змяшайце яйкі, цукар, малако і ванільны экстракт.
- Нарэжце батон на лусты, трохі падсмажце яго (як для тостаў) і раскладзіце ў форме для запякання так, каб лусты хлеба часткова заходзілі адна за адну. Некаторыя часткі лустаў павінны быць вышэйшыя за астатнія — так яны прыгожа падсмажацца. Раскладзіце разынкі па лустах хлеба і выліце наверх яечную сумесь.
- Выпякайце пудынг 30 хвілін і падавайце яго цёплым з вяршкамі ці заварным крэмам.
Каментары