Увесь свет абляцела гэтае фота абаронцы Марыупаля. Распавядаем, хто ён
Пра гэта стала вядома з сацсетак.
У інтэрнэце з'явіліся фоты палоннага абаронцы Марыупаля. Параненага, яго вядуць пад канвоем. Мы даведаліся, хто гэты чалавек.
Сапраўднае імя — Міхаіл Дзіянаў. Мяркуючы па сацсетках, мужчыне споўнілася 42 гады ў сутарэннях «Азоўсталі». Ён пайшоў служыць у армію падчас першага этапу расійска-ўкраінскай вайны, якая пачалася вясной 2014 года.
Са старонак у сацсетках мужчыны мы даведаліся, што сам ён родам з Цярнопаля. Жанаты, мае непаўналетнюю дачку.
Да ўступлення ў шэрагі арміі мужчына быў прафесійным музыкам. Ён грае на гітары і фартэпіяна.
Цяпер Міхаіл, як і болей за тры тысячы абаронцаў Марыупаля, трапіў у палон. Украінскі бок спадзяецца на іх абмен.
Каментары