Рэцэпт на выхадныя. Традыцыйны англійскі пірог старгейзі — страва, якой вы дакладна здзівіце
Пірог старгейзі (stargazey) — адна з тых страваў, пакаштаваць якія наважыцца не кожны. Кагосьці гэтая выпечка родам з карнуэльскай рыбацкай вёскі можа напужаць сваім выглядам, іншыя ж палічаць яе шалёна смачнай.
Каб згатаваць пірог старгейзі, вам спатрэбіцца:
- 30 грамаў масла,
- 1 дробна пасечаная цыбуліна,
- 1 дробна нарэзанае сцябло цыбулі-парэя,
- 3 дробна нарэзаныя лусты бекону (вэнджанага або нявэнджанага),
- 20 грамаў мукі,
- 3 сталовыя лыжкі сухога белага віна,
- 250 мілілітраў рыбнага булёну,
- 300 грамаў густых вяршкоў не менш чым 30% тлустасці,
- дробка шафрану (калі ёсць),
- чайная лыжка солі,
- невялікі пучок свежай пятрушкі (пасечаны),
- 3 яйкі (два з іх трэба зварыць укрутую і нарэзаць, адно — узбіць),
- 200 грамаў слоенага цеста,
- 6 маленькіх скумбрый (выдаліце з іх хрыбет і хвост)
- свежазмолаты чорны перац,
- для падачы: вараная маладая бульба і зялёная гародніна.
- Разагрэйце духоўку да 200 градусаў.
- Вазьміце глыбокую патэльню з моцным дном. Растапіце ў ёй на павольным агні масла, дадайце цыбулю, парэй і бекон. Смажце ўсё на павольным агні да вельмі мяккага стану, але не чакайце, пакуль прадукты стануць бурэць.
- Усыпце муку і смажце ўсё яшчэ хвіліну. Дадайце белае віно і рыбны булён, добра ўсё размяшайце, каб не было камячкоў, і давядзіце да кіпення. Паменшыце агонь і варыце сумесь 5—10 хвілін, пакуль яна не загусцее. Дадайце вяршкі і зноў давядзіце да кіпення, памешваючы пры гэтым, пакуль у вас не атрымаецца густы соус. Дадайце ў сумесь шафран, соль і трохі перцу, а таксама пятрушку і здробненыя вараныя яйкі.
- Раскачайце цеста ў пласт таўшчынёй прыкладна ў 3 міліметры. Выражце доўгую палоску цеста ў 2 сантыметры шырынёй. Вазьміце глыбокую форму для пірага, намачыце яе абадок вадой і прыцісніце да яго палоску цеста. Наліце ў форму трохі падліўкі і размясціце ў ёй скумбрыю так, каб рыбы знаходзіліся каля краёў формы. Паліце рэшткамі падліўкі.
- Выражыце кавалак цеста, крыху большы за форму, а потым зрабіце ў цесце дастаткова вялікія надрэзы, каб праз іх маглі прайсці галовы скумбрыі. Асцярожна апусціце цеста ў форму для пірага і памясціце рыбу ў цеста так, каб галовы тырчалі з пірага. Змажце будучы пірог узбітым яйкам і выпякайце яго на працягу 40-45 хвілін, пакуль выпечка не стане залацістай і хрумсткай. Падавайце пірог старгейзі з маладой бульбай і зялёнай гароднінай.
Каментары
ШОСтая дорожка... лучше всего у меня получалось ШОСтым (детским) шарыкам... я думала - это мой любимый размер - 9-й... ан нет - это был ШОСты. а 9-го там не было вообще