На Данбасе адбылося першае ў свеце паспяховае баявое прымяненне снарадаў SMArt
На Данбасе адбылося першае ў свеце паспяховае баявое прымяненне снарадаў SMArt, вытворчасці нямецкай кампаніі GIWS.
Як паведаміў журналіст Юрый Бутусаў, дзякуючы гэтым звышсучасным саманаводным снарадам, УСУ атрымалі значную перавагу, бо Расія не здольная распрацаваць аналагі падобнай высокадакладнай зброі.
Па даных крыніц журналіста, пры абстрэле 1 ліпеня двума снарадамі былі знішчаныя дзве адзінкі расійскай тэхнікі. Верагодна, адна з іх была ЗРПК «Панцыр» або танк.
2 ліпеня нямецкімі снарадамі SMArt УСУ накрылі цэлую калону — пашкоджаныя або знішчаныя да 8 адзінак баявой тэхнікі расіян.
Каментары