Аўто

Беларусы зноў могуць увозіць электрамабілі без сплаты мыту, але ёсць нюасы

Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі яшчэ ў сакавіку апублікаваў рашэнне абнуліць мытную пошліну на ўвоз электрамабіляў да 2024 года. Праз дзесяць дзён норма мусіла набыць сілу, але да нядаўняга часу прывезці электрамабіль, не сплаціўшы мыту, было немагчыма — мытня патрабавала адмысловы дакумент, які пэўны час немагчыма было атрымаць, бо орган, які мусіў яго выдаць, заставаўся невызначаным.

Фота: tesla.com

Праз непаразуменні людзям, якія ўвозілі электрамабілі з-за мяжы, даводзілася выбіраць: сплочваць мыт у памеры 15% ад мытнай цаны аўто ці пакідаць машыну на платнай паркоўцы ў чаканні, калі мытня вызначыцца, што за дакумент яны патрабуюць і, галоўнае, дзе яго шукаць.

Выхад з сітуацыі знайшоўся прыблізна пасля двух месяцаў ад пачатку дзеяння ўказа. Цяпер для для таго, каб скарыстацца льготай, вам дастаткова заявіць аб гэтым у пасажырскай мытнай дэкларацыі. Далей усім неабходным займаюцца дэкларанты і супрацоўнікі мытні. 

Пры ўмовах імпарту электрамабіля з выкарыстаннем ільгот, уласнік мусіць сплаціць толькі ўтылізацыйны збор — 544-1225 рублёў (у залежнасці ад узросту аўто). Заўважым, што пад нулявую стаўку можна ўвозіць электрамабілі любога ўзросту. 

Калі вы хочаце скарыстацца магчымасцю бязмытнага ўвозу электракара, трэба ведаць, што не дапускаецца перадача правоў валодання, карыстання і распараджэння гэтым аўтамабілем асобам, якія маюць грамадзянства і / або пастаянна жывуць у Расіі. Забарона на продаж аўто ў РФ дзейнічае 3 гады. 

Але такі электрамабіль можна без якіх-небудзь абмежаванняў прадаваць і перадаваць грамадзянам Беларусі. 

Калі вы хочаце ўвезці электрамабіль і пасля перапрадаць яго ў Расію, то вам давядзецца сплаціць пошліну ў 15%. У выпадку, калі гаворка ідзе пра аўто, старэйшае за 5 год, то да гэтага 15% мыту трэба дадаць 20% ПДВ.

Асобы, якія падпадаюць пад дзеянне ўказа №140, размытніваюць электрамабілі па стаўцы 7,5% ад мытнага кошту, калі з моманту выпуску аўто прайшло менш за 5 год. Калі больш, то 7,5% плюс 10% ПДВ.

Электракары, размытненыя з дапамогай указа №140, не маюць ніякіх абмежаванняў па адчужэнні.

Ільготны перыяд будзе дзейнічаць да 31 снежня 2023 года. Згодна з дакументам, у Беларусь без аплаты мыту можна будзе ўвезці не болей за 25 тысяч электракараў: 10 тысяч у 2022 годзе і 15 тысяч у 2023-м.

Тыя, хто паспеў увезці аўтамабіль у перыяд, калі льготы ўжо дзейнічалі, а скарыстацца імі фактычна было немагчыма, маюць права вярнуць грошы. Для гэтага трэба звяртацца з заявай у рэгіянальную мытню або непасрэдна на пост, дзе адбывалася мытная ачыстка. Пасля чаго мытня будзе разглядаць заяву і ўносіць змены ў мытную пасажырскую дэкларацыю. Працэс вяртання грошай можа доўжыцца ад 2 тыдняў да месяца. 

Важна, што пасля вяртання грошай, аўтамабіль будзе немагчыма прадаваць у РФ цягам трох год.

Дэкларанты кажуць, што многія, калі даведваюцца пра забарону на продаж электракара ў Расію, адмаўляюцца ад вяртання грошай.

Чытайце таксама:

Эканомія складае тысячы даляраў. Купля і прыгон аўто з Еўропы і ЗША — што варта ведаць

Беларусы пераключыліся на дарагія аўто з Еўропы і ЗША. Чаму так?

Каментары

Кандыдат у прэзідэнты ад камуністаў заклікае забраць і падзяліць маёмасць апазіцыянераў4

Кандыдат у прэзідэнты ад камуністаў заклікае забраць і падзяліць маёмасць апазіцыянераў

Усе навіны →
Усе навіны

Вулічны гандаль рэчамі са згарэлага ГЦ «Беларусь» у Віцебску забаранілі пасля скаргі3

Беларуска купіла 1,5 кілаграма ежы ўсяго за 8 капеек. Што гэта такое?4

Расія не можа рабіць «Арэшнік» без заходніх тэхналогій

Бондарава патрабуе, каб прыпынкі ў транспарце аб'яўлялі яшчэ і на рускай мове. «Мінсктранс» адказаў, што гэта немагчыма33

NASA падзялілася новым здымкам «Каляднай ялінкі» з зорак

Што цяпер разумней — траціць ці ашчаджаць? Адказвае эканаміст6

Доктару Рандарэнку, моцна збітаму пры затрыманні, далі 4 гады калоніі

«Не адпавядае вобразу манаха». РПЦ адставіла мітрапаліта, які трапіў у сэксуальны скандал5

У Мінску 9-бальныя заторы, аўтобусы ідуць са спазненнем у 30 хвілін

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кандыдат у прэзідэнты ад камуністаў заклікае забраць і падзяліць маёмасць апазіцыянераў4

Кандыдат у прэзідэнты ад камуністаў заклікае забраць і падзяліць маёмасць апазіцыянераў

Галоўнае
Усе навіны →