Лукашэнка сустрэўся з расійскім філосафам-нацыстам і панаракаў на адсутнасць ідэалогіі
Лукашэнкаўская прэс-служба паведаміла пра візіт да Лукашэнкі расійскага эксцэнтрычнага філосафа Аляксандра Дугіна. Камунікацыі з ім, як паведамляецца, палітык прысвяціў больш за дзве гадзіны.
Лукашэнка пажаліўся свайму госцю на тое, што яму за амаль трыццацігоддзе знаходжання пры ўладзе так і не змаглі нарадзіць дзяржаўную ідэалогію: «І правільна вы дзесьці там казалі пра дзяржаўную ідэалогію, ідэалогію наогул. І што ў нас яе няма. У Расіі тым больш яе няма. Гэта таксама праўда.
Мне прапаноўвалі мора ідэй, якія з прапановай на дзяржаўныя. Я іх усе адхіліў, таму што яны не кладуцца на душу, на сэрца чалавека. Што за ідэя, якая не можа авалодаць масамі, як класік казаў, і не кладзецца на сэрца? Гэта не ідэя. І не можа яна быць дзяржаўнай ідэяй. Але пакуль нічога не нарадзілася, на жаль».
Адзіная ідэя, якую можа сфармуляваць Лукашэнка — гэта толькі слепа трымацца Масквы: «Таму нам трэба трымацца адзін каля аднаго. Не трэба спрабаваць неяк абыйсці адзін іншага, не трэба тут чагосьці дзяліць. Накшталт нашай супольнай перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Усё зразумела, размеркавала ролі гісторыя даўно».
Дугін спачувальна ківаў галавой і прызнаваўся ў любові да беларускага аўтакрата:
«У самыя складаныя часы (паміж нашымі дзяржавамі былі складаныя часы) я ўсёй душой, усім сэрцам, усімі сваімі магчымасцямі падтрымліваў вас, тую лінію, якую вы вялі».
Аляксандр Дугін вядомы як аўтар вельмі эксцэнтрычных ідэй нацысцкага характару.
Каментары
ідэалогія трэба штучна і гвалтам утворанным дзяржавам - імперыям. каб трымаць у яжовых рукавіцах столькі такіх розных народнасцяў і народаў