Культура22

Беларускі скансэн у асобна ўзятым інстаграме. Гродзенец малюе вясковыя хаты, каб захаваць іх для нашчадкаў

Хаткі з прычолкамі і дамы з балцкімі шчытамі, разныя ліштвы і сонейкі пад чаротавымі дахамі. Пабачыць такую — даўнюю і аўтэнтычную — Беларусь сёння не так проста. Вёскі пусцеюць, старыя хаты застаюцца без гаспадароў і развальваюцца без догляду. Захаваць іх вырашыў гродзенец Андрусь Андрушэвіч — на сваіх малюнках у інстаграме. Стварыць сапраўдны беларускі скансэн, нават шэсць — па колькасці рэгіянальных архітэктурных адметнасцяў, застаецца пакуль толькі марай. Для Hrodna.life Андрусь расказаў, якім ён уяўляе беларускі скансэн і як стварае свой уласны — маляваны.

Аўтэнтычны домік канца ХІХ ст. ў вёсцы Зарыца, недалёка ад Гродна. Крыніца фота: woodenberg_inst

Цікавасць да вёскі — родам з дзяцінства

Любоў і цікавасць да беларускай вёскі ў Андруся Андрушкевіча — з маленства. Хлопец нарадзіўся ў Гродне, але вялікую частку дзяцінства правёў у бабулі і дзядулі, у вёсцы пад Ваўкавыскам.

«Там чуў старадаўні беларускі гоман, бачыў старыя драўляныя дамы заможных месцічаў. Ды і колеры для мяне тады былі цёплыя, яскравыя. Мабыць, гэта ўсё разам паўплывала на тое, што зараз я вярнуўся да драўлянай спадчыны і пачаў яе даследаваць».

Андрусь ездзіць па вёсках, размаўляе з жыхарамі і вывучае на практыцы архітэктурныя асаблівасці забудовы. Частку малюнкаў робіць на месцы, з натуры, частку — ужо па фотаздымках ці па памяці, седзячы ў цёплым фатэлі дома на вёсцы.

Дамок у вёсцы Караліно, што на Гродзеншчыне — з цудоўным блакітным пасляваенным ганкам. Гэты домік — квінтэсэнцыя шматгадовага развіцця драўлянай архітэктуры на гродзенскім Панямонні. Крыніца фота: woodenberg_inst

Як розняцца беларускія хаты ад Панямоння да Паазер’я

«Пачаў з паўночна-заходняй Беларусі — Астраўца і літоўска-латвійскага памежжа. Гэты рэгіён моцна хутарызаваны, тут дамінуюць хаты з так званым «балцкім шчытом» (франтонам): вертыкальнае шаляванне пасяродку пераразае ланцуг з гарызантальных дошак, пасярод якіх знаходзіцца акенца».

Тыповы балцкі драўляны дом пачатку ХХ стагоддзя. Яго адметнасцю з’яўляецца вынесены шчыт (франтон), што засцерагае зруб падчас дажджу. Пры такой канструкцыі не трэба мець прычолак. Крыніца фота: woodenberg_inst

Далей было падарожжа на ўсход поўначы, на Полаччыну. «Там мясцовае шаляванне шчыта падобнае да панямонскага, дзе сам шчыт падзелены на чатыры часткі: тры трохкутнікі ды простакутнік. Толькі на Полаччыне два бакавыя трохкутнікі зусім малыя, што ператварае цэнтральны прастакутнік у трапецыю».

Сярод адметнасцяў магілёўскага Падняпроўя Андрусь Андрушкевіч пазначае аскетычнасць архітэктуры: «Тут амаль зусім няма аздобы. Часамі на шчытах можна пабачыць сімвалічнае сонейка».

Гомельскае Усходняе Палессе, па яго назіраннях, наадварот, вельмі дэкаратыўнае. «Там разьба па дрэве развівалася нават да 80-х гадоў мінулага стагоддзя».

Падняпроўскі дамок у ваколіцах Бранска. Падняпроўем лічацца Магілёўшчына, Смаленшчына і заходняя частка Браншчыны — этнічна беларускія тэрыторыі. Крыніца фота: woodenberg_inst

Месцам архаічнай архітэктуры хлопец называе брэсцкае Заходняе Палессе: «Без карункавай гомельскай разьбы, але ўсё ж дэкаратыўнасць прысутнічае. Пераважна гэта аздоба ліштваў ды шчыта. Ну і фішка усяго Палесся — чаротавыя дахі».

Салярны сімвал — сонейка — прыйшоў да нас ад індаеўрапейцаў з тэрыторыі сучаснага Ірана. Гэтая сімволіка разам з традыцыйнымі ўзорамі насельніцтва сучаснай Беларусі стварыла сучасныя ўзоры, якія мы бачым на вышыўках. Палешукі захавалі вернасць гэтаму сімвалу і дадавалі яго на шчыты сваіх дамоў. Крыніца фота: woodenberg_inst

Гродзенскі рэгіён, ці старадаўняе Панямонне, па архітэктурных асаблівасцях адмыслоўцы дзеляць на Панямонне Гродзенскае і Панямонне Наваградскае. «Гродзенскае — больш сучаснае, — тлумачыць Андрушкевіч. — Тут дамы маюць простыя куты і шаляваныя шчыты, амаль не сустрэнеш гліняных падлог. Шчыт гродзенскіх хатаў падзелены на тры трохкутнікі і простакутнік. На Наваградчыне дамінуе вертыкальнае шаляванне. Вельмі часта — з дошчачкамі, заточанымі ўніз. Бярвенні тут часалі, але клалі «ў нахлёст», як у часы Полацкага княства».

Шчыт (франтон) ашаляваны гарызантальна, што досыць тыпова на поўначы Гродзеншчыны, у ваколіцах Парэцкіх лясоў. Дом пабудаваны «пагонам», гэта значыць, што ўсе гаспадарчыя пабудовы разам з жыллёвай часткай накрытыя адзіным доўгім дахам. Крыніца фота: woodenberg_inst

Беларусі патрэбна шэсць скансэнаў

Сапраўдны скансэн Андрусь наведаў у паўночна-ўсходняй Польшчы, на Варміі. Кажа, што гэта «вельмі добры прыклад таго, як можна захаваць самыя старыя ўзоры драўлянага дойлідства».

Скансэн — этнаграфічны комплекс, вёска-музей пад адкрытым небам. Назва пайшла ад першага ў свеце такога музея ў Швецыі. Зараз там сабрана больш за 150 дамоў, гаспадарчых пабудоў і вытворчых комплексаў — кузняў, гутаў ці пякарняў, з розных канцоў краіны. Наглядчыкі кожнага дома ці комплексу, апранутыя ў строі эпохі, могуць расказаць, як жылі і працавалі прадстаўнікі розных сацыяльных групаў Швецыі у XVIII — XX стагоддзях.

На пытанне пра ідэальны панямонскі скансэн хлопец кажа, што ён павінен складацца з хат ХІХ стагоддзя з «прысолкавымі» стрэхамі, і пабудоваў пачатку і сярэдзіны ХХ стагоддзя. Гэта дасць магчымасць прадэманстраваць эвалюцыю беларускага драўлянага дойлідства. «Канешне, было б няблага дадаць і гаспадарчыя пабудовы, але іх вельмі рэдка можна пабачыць». Агулам, на думку Андрушкевіча, варта было б падумаць пра ўласны скансэн для кожнага рэгіёна краіны. Такіх музеяў пад адкрытым небам трэба як мінімум шэсць — Панямонскі, Заходнепалескі, Усходнепалескі, Падняпроўскі, Паазерскі і Цэнтральна-беларускі. «Такім чынам мы захаваем адметныя рысы рэгіёнаў», — лічыць Андрусь Андрушкевіч.

Гомель, дом на вуліцы Парыжскай Камуны. Крыніца фота: woodenberg_inst

Малюе, каб задакументаваць для нашчадкаў

Пакуль жа Андрусь марыць аб экспедыцыі ў глыбіню Наваградчыны, у мясціны, дзе жылі яго продкі, і малюе вясковыя хаткі:

«Гэта проста нейкае ўнутранае імкненне. Нешта цягне мяне да даследавання старадаўніх драўляных хат, пазнання іх лёсу. Мае малюначкі — гэта спроба прыцягнуць увагу людзей да нашай найбліжэйшай гісторыі, якая пакуль што побач з намі, пра якую яшчэ можна даведацца і задакументаваць для нашчадкаў».

Каментары2

  • doi
    27.10.2022
    ............
  • імя
    28.10.2022
    Дзякуй хлопцу!

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы7

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы

Усе навіны →
Усе навіны

Папярэджанне пра пагаршэнне ўмоваў надвор'я на дарогах краіны1

Чэргі з легкавікоў на польскай мяжы зніклі

Расійская армія ажыццяўляе самае хуткае прасоўванне ва Украіне з 2022 года1

Улады хваляцца, што ў Беларусь па бязвізе прыехаў мільён еўрапейцаў. Няўжо праўда?5

Гендырэктара TikTok выклікалі ў Еўрапарламент пасля выбараў у Румыніі8

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд6

Як Лукашэнка кульгаў, выходзячы з самалёта ў Пакістане ВІДЭА13

Тэлевядучая Святлана Бароўская расказала пра новага мужа — загадкавага расійскага бізнэсмена14

У Беластоку выклікалі «на паядынак» і збілі да страты прытомнасці 16-гадовага беларуса5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы7

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы

Галоўнае
Усе навіны →