Свет

Джуліян Асанж папросіць адпусціць яго з турмы на пахаванне Віўен Вествуд

Заснавальнік партала «Вікілікс» Джуліян Асанж папросіць адпусціць яго з брытанскай турмы строгага рэжыму Белмарш на пахаванне вядомай дызайнеркі Віўен Вествуд, паведамляе Бі-бі-сі.

У 2020 годзе Вествуд падвесіла сябе ў клетцы, выступаючы ў падтрымку Асанжа. Фота: AP

Вествуд, якая памерла ў Лондане 29 снежня, была шматгадовай прыхільніцай і прыяцелькай Асанжа. У 2020 годзе дызайнер і актывістка змясціла сябе ў вялізную птушыную клетку, падвешаную на вышыні каля трох метраў ля цэнтральнага крымінальнага суда ў знак пратэсту супраць турэмнага зняволення заснавальніка «Вікілікс».

Пра тое, што Асанж збіраецца прасіць дазволіць яму пайсці на пахаванне, у інтэрв'ю аўстралійскім СМІ сказала яго жонка Стэла. «Яна была вялікім сябрам і важным прыхільнікам — для нас гэта велізарная страта», — сказала яна.

Прадстаўнік Брытанскай пенітэнцыярнай службы Алан Сэлбі ў гутарцы з Бі-бі-сі сказаў, што просьба Асанжа наўрад ці будзе задаволеная — як правіла, зняволеных адпускаюць толькі на пахаванне блізкіх сваякоў.

Прамой забароны на тое, каб дазваляць зняволеным наведваць пахаванне сяброў, зрэшты, таксама няма, таму, верагодна, рашэнне будзе прымаць непасрэдна адміністрацыя турмы, дадаў Сэлбі.

У адпаведнай інструкцыі гаворыцца, што пры разглядзе прашэнняў аб такіх адпачынках варта «суадносіць меркаванні бяспекі з меркаваннямі прыстойнасці». Адмаўляць у іх дапускаецца толькі на падставе пагроз для бяспекі.

Віўен Вествуд памерла ў мінулы чацвер на 82-м годзе жыцця ў асяроддзі сваёй сям'і. Жонка Асанжа пасля яе смерці апублікавала кароткую заяву мужа: «Віўен была дамай і стаўпом антыістэблішменту. Смелая, творчая, удумлівая і добры сябар. Найлепшая прадстаўніца Брытаніі. Мне і многім іншым будзе яе жудасна бракаваць».

Вествуд выступала за вызваленне Асанжа, які цяпер чакае экстрадыцыі ў ЗША рашэннем брытанскага суда. У ЗША Асанжу пагражае пажыццёвае зняволенне за разгалошванне дзяржтаямніцы.

У ліпені ён падаў апеляцыю на рашэнне аб экстрадыцыі ў брытанскі Вярхоўны суд.

Каментары

«Яму па начах сніліся людзі, якіх ён пасадзіў». Сталі вядомыя новыя дэталі апошніх дзён жыцця сына Ярмошынай15

«Яму па начах сніліся людзі, якіх ён пасадзіў». Сталі вядомыя новыя дэталі апошніх дзён жыцця сына Ярмошынай

Усе навіны →
Усе навіны

З аўкцыёну прадаюць частку вядомага будаўнічага рынку ва Уруччы

«Перагар на ўвесь кабінет». Блогерка паскардзілася на доктара, які адмовіў ёй у бальнічным. У гісторыю ўмяшалася Мінздароўя6

ШІ Claude пераганяе ChatGPT па папулярнасці ў праграмістаў і бізнэсу

Назвалі самыя папулярныя імёны ў Мінску за мінулы год11

Вядомы беларускі рытэйлер зачыніў усе крамы ў Расіі

Былы палітвязень пра Бабарыку: Гадзіннікі ўсім дазваляюць, а вось такая роба — паказуха7

Кіраўнік французскага МЗС: Еўрасаюз не дазволіць нікому ўварвацца ў Грэнландыю10

Экстрэміст, схільны да агрэсіі і захопу закладнікаў. Што азначаюць лічбы на жоўтай бірцы Віктара Бабарыкі6

Мінчук узяў у знаёмых для бізнэсу $357 тысяч і вырашыў прайграць іх у казіно2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яму па начах сніліся людзі, якіх ён пасадзіў». Сталі вядомыя новыя дэталі апошніх дзён жыцця сына Ярмошынай15

«Яму па начах сніліся людзі, якіх ён пасадзіў». Сталі вядомыя новыя дэталі апошніх дзён жыцця сына Ярмошынай

Галоўнае
Усе навіны →