Зяленскі прыпыніў грамадзянства 13 прадстаўнікоў УПЦ МП. Іх могуць дэпартаваць
Як паведамляе Lb.ua, указ прэзідэнта Украіны быў падпісаны 28 снежня, але афіцыйна не апублікаваны, бо змяшчае персанальныя даныя.
У спіс прадстаўнікоў Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату, грамадзянства якіх прыпыненае ўказам прэзідэнта Украіны, увайшлі прадстаўнікі Данецкай, Крымскай і Ромскай, Адэскай і Букавінскай епархій. Пра гэта LB.ua стала вядома з уласных крыніц. Выданне мае ў сваім распараджэнні поўны спіс асобаў.
Па звестках выдання, сярод святароў, пералічаных у дакуменце, фігуруюць мітрапаліт Тульчынскі і Брацлаўскі Ёнатан (ён мае расійскі пашпарт, і яго падазраюць ва Украіне ў дзяржаўнай здрадзе), а таксама яго блізкі паплечнік, епіскап Сергій Ладажскі.
Апавяшчэнне аб страце грамадзянства накіраванае ў Дзяржаўную міграцыйную службу Украіны, якая можа дэпартаваць святароў.
Каментары