Ад рэдакцыі1818

Цяпер у каментах на «НН» можна ставіць і смайлікі. То карыстайцеся!

Многія даўно пра гэта прасілі, мы зрабілі гэта.

Цяпер у каментах на «НН» можна ставіць і смайлікі. То карыстайцеся! Але трымайцеся правілаў каментавання — яны жалезныя і нязменныя з 2019 года.

Правілы мадэрацыі застаюцца нязменныя, якімі былі і да 2020 года. Вось яны

Мы закрылі каменты ўвосень 2020 года, бо прадбачылі патэнцыйныя праблемы для каментатараў. У 2022-м аднавілі — але ў іншым тэхнічным рашэнні.

Аднавілі, бо адчуваем у людзей жаданне выказвацца. Ва ўмовах, калі многія не могуць дазволіць сабе адкрыта выказацца ў сацсетках, ёсць патрэба выказвацца ананімна. Патрэбная пляцоўка, дзе людзі маглі б гаварыць не толькі з колам сяброў.

Аднавілі мы каментаванне так, каб немагчыма было адсачыць, хто каментуе. Вось як гэта арганізавана.

  1. Калі вы заходзіце з беларускага ай-пі ці калі вы заходзіце на люстэрка «Нашай Нівы», форма для каментарыяў вам проста не паказваецца, не можаце вы і лайкаць, можаце проста чытаць каменты. Вы зможаце пакінуць каментарый толькі заходзячы з Беларусі праз ВПН або з-за мяжы. Такім чынам, ніхто не зможа, нават выпадкова, нават па ўласнай памылцы, апублікаваць камент з беларускага ай-пі.
  2. Імя карыстальніка не захоўваецца, рэгістрацыя не патрабуецца. Як толькі вы паслалі камент і выйшлі са старонкі з артыкулам, форма аўтаматычна ачышчаецца. Гэта можа мець адваротным бокам — часам, патэнцыйна — блытаніну з нікамі. Мадэратар пастараецца мінімізаваць такія выпадкі.
  3. Дакладны час публікацыі каментарыяў не адлюстроўваецца, каб каментатара не маглі вылічыць па часе публікацыі. 
  4. Акрамя гэтых, уключаныя і іншыя механізмы рандомнай ананімізацыі, якія робяць ідэнтыфікацыю каментатараў немагчымай (не будзем іх раскрываць). 

Такім чынам, мы выключаем магчымасць дэананімізацыі, нават калі вы праявіце легкадумнасць. Рэдакцыя таксама не бачыць, хто каментуе.

Ці можна цяпер пасылаць «Нашай Ніве» інфармацыю праз форму для каментарыяў, а не праз бот? Так, гэта бяспечна, але вы праз форму не можаце пасылаць фоты і відэа.

Прэмадэрацыя захоўваецца, каб адсякаць абразы, бруд і правакатараў.

У ТГ каментаў мы не адкрываем, бо там дабіцца такой «бяспекі нават для легкадумных» каментатараў немагчыма.

Мы пакуль уводзім каментаванне ў тэставым рэжыме і не бяром асобнага чалавека на прыманне каментаў — спачатку пабачым, колькі іх ідзе і ці вартая ўвогуле аўчынка вырабу. Таму прабачце, калі ў нейкія перыяды сутак каменты доўга чакаюць прэмадэрацыі. Ацэнім колькасць і памер каментаў, тады выпрацуем рацыянальныя алгарытмы прэмадэрацыі. 

За новую магчымасць каментаваць вялізная падзяка беларускім праграмістам. Увогуле, унёсак беларускіх айцішнікаў у захаванне беларускай прасторы свабоды і інфармацыі неацэнная. Яны сапраўдныя героі нашага часу.

Мы ваш голас, дапамагайце нам гаварыць. Жыве Беларусь!

Каментары18

  • Файна, дзякуй НН!
    19.02.2023
    👍 🤍❤️🤍 💙💛
  • доля
    19.02.2023
    Такіх 🕺🎸 ?
  • >(((ʘ>
    19.02.2023
    ну зараз будзе пястрыць...😏

Лукашэнка стаў прадзедам18

Лукашэнка стаў прадзедам

Усе навіны →
Усе навіны

Стыльная карэянка, што скарыла сэрцы гледачоў Алімпіяды, трапіла ў спіс «100 жанчын 2024 года»

Чым цяпер жыве доктар Мартаў?5

Зяленскі адмовіўся назваць лічбу ўкраінскіх вайскоўцаў, якія загінулі з пачатку вайны 3

УЕФА па выніках матча з мінскім «Дынама» аштрафаваў «Легію» за антылукашэнкаўскія плакаты фанатаў1

Новая вакцына ад ВІЧ прайшла фінальнае выпрабаванне. Эфектыўнасць — рэкордныя 99%8

У класных журналах будуць звесткі аб месцы працы бацькоў3

У Тбілісі пратэстоўцаў рассеялі на праспекце Руставелі6

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?11

Шольц расказаў, што было ў яго таямнічай валізцы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка стаў прадзедам18

Лукашэнка стаў прадзедам

Галоўнае
Усе навіны →