Свет2121

Расійскія апазіцыянеры прасілі ЕС зняць санкцыі з уласнікаў «Альфа-груп». Дакументы зліў Венядзіктаў

Публікацыя дакументаў выклікала скандал у колах расійскай апазіцыі.

Леанід Волкаў, кіраўнік Фонду па барацьбе з карупцыяй. Фота Deutsche Welle

Шэраг расійскіх апазіцыянераў афіцыйна папрасілі лідараў ЕС выключыць з санкцыйнага спісу мільярдэраў, «якія крытыкуюць вайну ва Украіне». Маюцца на ўвазе Міхаіл Фрыдман, Пётр Авен, Герман Хан і Аляксей Кузьмічоў — уладальнікі карпарацыі «Альфа-груп», якія трапілі пад санкцыі краін Захаду разам з іншымі высокапастаўленымі расіянамі пасля нападу Расіі на Украіну.

Адпаведны ліст з хадайніцтвам быў зліты ў інтэрнэт былым галоўным рэдактарам «Эха Москвы» Аляксеем Венядзіктавым.

Сярод падпісантаў гэтага ліста выявіліся такія расійскія апазіцыйныя дзеячы, як:

  • кіраўнік ФБК Леанід Волкаў (адзін з галоўных паплечнікаў Аляксея Навальнага). Пры гэтым у самым пачатку скандалу апазыцыянер заявіў у твітары, што яго подпіс пад зваротам быў туды «дададзены ў фоташопе», а пазней прызнаў факт звароту,
  • заснавальніцы тэлеканала «Дождь» Наталля Сіндзеева і Вера Крычэўская,
  • палітык Леанід Гозман,
  • бізнесовец Яўген Чычваркін,
  • эканаміст Уладзіслаў Іназемцаў,
  • журналісты Сяргей Пархоменка і Леанід Парфёнаў.
Адна са злітых у сетку фатаграфій, на якіх бачныя падпісанты звароту. Фота: тэлеграм-канал Аляксея Венядзіктава

Акрамя гэтага, Венядзіктаў апублікаваў яшчэ адзін ліст, які быў адпраўлены кіраўніком Фонду барацьбы з карупцыяй Леанідам Волкавым на адрас вярхоўнага прадстаўніка ЕС па замежных справах Жазэпа Барэля. У ім Волкаў прасіў зняць санкцыі з уладальнікаў «Альфа-груп» і іншых расійскіх прадпрымальнікаў, якія «несправядліва трапілі ў чорны спіс».

«Асобна варта пагаварыць пра санкцыі ў дачыненні да так званых «алігархаў», буйных прадпрымальнікаў, якія не ўваходзяць ва расійскі ўрад. Наколькі мы бачым, менавіта яны сталі самымі вялікімі ахвярамі санкцый Еўрасаюза, і гэта ўяўляецца несправядлівым», — пісаў у лісце Волкаў.

У выніку зліваў у расійскіх колах адбыўся сур'ёзны скандал, які прымусіў кіраўніка ФБК «узяць паўзу ў сваёй публічнай дзейнасці». Адпаведную заяву ён апублікаваў 9 сакавіка у сваім тэлеграм-канале.

«У кастрычніку 2022 года я падпісаў і адправіў у офіс Жазэпа Барэля зварот. Гэты ліст быў вялікай палітычнай памылкай. Горш за тое, зрабіўшы гэта, я перавысіў свае паўнамоцтвы — падпісаў яго не ад уласнага імені, а ад усяго ФБК, чым яго і падставіў.

Я думаў, што у той момант склалася ўдалае становішча для запуску ланцуговай рэакцыі і наступнага расколу расейскіх элітаў. Я памыліўся.

Таму я прыняў рашэнне ўзяць паўзу ў сваёй публічнай дзейнасці ў якасці кіраўніка ФБК. Я хачу папрасіць прабачэння ва ўсіх, чый давер не апраўдаў, асабліва ў Аляксея Навальнага, бо гэтую гісторыю будуць на ўсю моц супраць яго раскручваць у Крамлі», — напісаў Волкаў.

Нагадаем, што яшчэ ўлетку 2022 года з'яўляліся звесткі пра тое, што з санкцыйных спісаў ЕС могуць выключыць некаторых расійскіх алігархаў, у тым ліку з некалькіх уладальнікаў «Альфа-груп». 

Многія з гэтых людзей крытыкавалі расійскае ваеннае ўварванне ва Украіну, аднак ніхто з іх адкрыта не выступаў супраць Уладзіміра Пуціна.

42-гадовы Леанід Волкаў кіраваў штабам Навальнага перад прэзідэнцкімі выбарамі 2018 года, да якіх расійскага антыкарупцыйнага блогера не дапусцілі. Ëн быў вымушаны пакінуць Расію ў 2019 годзе, калі супраць яго была заведзеная палітычна матываваная крымінальная справа. Але працягваў кіраваць Фондам барацьбы з карупцыяй, вакол якога гуртаваліся праціўнікі пуцінскага рэжыму.

Расійскія блогеры выказваюць меркаванне, што Венядзіктаў апублікаваў гэтыя дакументы ў адплату за даўно апублікаванае Фондам Навальнага расследаванне яго сувязяў з Крамлём.

«Бура ў расейскай шклянцы вады» — такі загаловак дае свайму артыкул пра гэты скандал Расійская служба Бі-Бі-Сі.

Каментары21

  • Лёня Волков и Ко, Чей Крым?!
    09.03.2023
    Что опять «хорошие» уzzкие решили отмазать путинских олигархов - мол они же ни в чем не виноваты, они не могут заправить свои элитные яхты, чтобы и дальше барыжить на пользу питерскому пахану. Это вы еще не видели их посты за 2014 год. Нет в рф никаких либералов - есть имперцы, которые пока на пути до корыта, а как дорвутся до него - так сразу проявится весь их имперский шовинизм!
  • енлел
    09.03.2023
    Все что надо знать про российских либералов. Еще Латынина всегда Альфа-груп выгораживает. Все продажные
  • Чорны вус
    09.03.2023
    "Кахала" жаба гадзюку

У Азіі затрымалі былога байца Палка Каліноўскага12

У Азіі затрымалі былога байца Палка Каліноўскага

Усе навіны →
Усе навіны

Джо Байдэн ухваліў пастаўкі ва Украіну супрацьпяхотных мін1

У Гродне ў лістападзе зацвіла ружа3

Выявілася, «Аземпік» яшчэ і лечыць ад алкагалізму1

Кітайскае судна адключыла перадатчык даных за некалькі гадзін да абрыву кабеля ў Балтыйскім моры2

У беларускіх турмах знаходзяцца трое грамадзян Эстоніі

Украінцаў спыталі: перамовы з магчымай стратай тэрыторый ці вайна да перамогі? Вынікі свежага апытання15

Крыніца ў Пентагоне расказала пра вынікі ўкраінскай атакі ATACMS па Бранскай вобласці4

Эксперт назвала адзін крытэрый, на які важна звярнуць увагу пры выбары кватэры на другасным рынку2

ЗША пракаментавалі новую ядзерную дактрыну Расіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Азіі затрымалі былога байца Палка Каліноўскага12

У Азіі затрымалі былога байца Палка Каліноўскага

Галоўнае
Усе навіны →