Канцэрты Маргарыты Ляўчук у Варшаве і Гданьску не адбудуцца. Прычына вельмі сур'ёзная
У спявачкі праблемы з галасавымі звязкамі.
«Сябры, мне вельмі шкада, але мы з вамі не сустрэнемся на канцэртах у Варшаве і Гданьску. Спачатку нейкая пагроза тэракту, а цяпер вось мой голас. Фаніятарка мне забараніла нават размаўляць, не тое што спяваць.
У мяне дыягнаставалі паліп на галасавых звязках. Гэта самы страшны сон вакаліста, у якім ты не можаш спяваць, але ж ён збыўся», — напісала Маргарыта ў сваім фэйсбуку.
«Тыдзень таму я ледзь даспявала свой другі оперны спектакль. Думала, што проста шмат наспявалася і голас вернецца праз пару дзён, а станавілася ўсё толькі горш. Да доктаркі трапіла толькі ўчора, бо чарга і ўсё такое. Яна сказала, што калі я буду маўчаць і рабіць усё тое, што яна гаворыць, можна будзе пазбегнуць аперацыі, але яна нічога не абяцае», — апісвае праблему спявачка.
«Сказаць, што я ў роспачы, гэта нічога не сказаць. Быццам бы жыццё абарвалася пасля слоў доктаркі, што ўсё сур’ёзна. Голас — маё жыццё. Гэта траўма, па-першае, псіхалагічная.
Але ж я ў адэкваце, таму ўсё разумею і трымаюся, як магу. Я ўжо наплакалася і насмяялася, бо ў мяне самыя крутыя сябры і блізкія, якія ўжо другі дзень побач, за гэта ім вялікі дзякуй», — дадала яна.
У Гданьску 26 сакавіка Маргарыту заменіць Лявон Вольскі.
Канцэрт у Варшаве цалкам адменены, тым, хто набыў квіток, вярнуць грошы.
Каментары
светит только Уренгой!
Даже стихами вышло!)