Пазногці ў гэтых адценнях — вясновы must-have. Падказваем, з якім адзеннем іх спалучыць
Трэнды ў гэтым сезоне — каляровыя і… бліскучыя.
У паветры адчуваецца сапраўдная вясна! Гэта значыць — час хаваць цёплую вопратку і неяк асвяжыць свой выгляд. Акрамя афарбоўкі валасоў і набыцця рэчаў з кветкавымі прынтамі (чаму б і не?), падумайце і пра вясновы манікюр, нагадвае Onet.pl.
На сусветных подыумах сезона вясна/лета — 2023 з'явіліся пастэльныя тоны — персікавыя, светла-жоўтыя, пудынгава-ружовыя і лавандавыя. Ясна, што ўвесну найперш хочацца абнавіць гардэроб, але модныя колеры можна зрабіць часткай вобразу і больш простым чынам — напрыклад, праз манікюр у вясновых адценнях. Паглядзіце, з якімі рэчамі з шафы яго спалучыць, каб ён лёгка ўпісаўся ў ваш стыль.
Пастэльны светла-блакітны + джынсы + пінжак
Найлепшы варыянт — летуценна-блакітны. Малочны і пяшчотны, ён нагадвае бясхмарнае неба. Ідэал! Выдатна спалучаецца са светлымі джынсамі-бойфрэндамі і пінжаком. Самыя модныя ў гэтым сезоне — каляровыя жакеты оверсайз. Пастэльна-блакітны колер на пазногцях пасуе амаль любому колеру адзення. Спалучайце яго з яркай фуксіяй, шляхетным крэмавым або інтэнсіўным сінім ці зялёным. Таксама блакітны манікюр аднолькава добра глядзіцца як на кароткіх, так і на доўгіх пазногцях.
Сонечна-жоўты з травяніста-зялёным + белая футболка
Свежая трава, сцябліны першых кветак, лісце дрэў… Вясна поўная сонца і зеляніны! Гэта колеры непераможнага аптымізму і абуджэння. Раім насіць з гэтым манікюрам класічную белую футболку. Гэтае простае спалучэнне створыць ваў-эфект без асаблівых намаганняў. Хочаце дадаць штосьці яшчэ? Няхай гэта будуць каляровыя пярсцёнкі — яны ідэальна дапоўняць вобраз.
Лавандавы манікюр + пастэльны касцюм
Колер лаванды і бэзу — сапраўдны хіт. Чаму б не паспрабаваць насычаную версію фіялетавага з бліскаўкамі, што мігцяць на сонцы? Гэта выглядае і па-жаноцку, і сучасна. Манікюр добра спалучыцца з пастэльным касцюмам любога колеру. Разбурыце залішнюю элегантнасць вобразу з дапамогай зручных красовак.
Вясновы мікс + класічны трэнч
Хто сказаў, што вы павінны абраць адзін колер? Вясна — час нарэшце страціць розум і пафарбаваць кожны пазногаць у сваё адценне. Вы можаце чаргаваць матавыя лакі з глянцавымі або пафарбаваць адну руку глянцава-пастэльнымі, а другую — матавымі з бліскаўкамі. Рашаць вам! З такім смелым пазногцевым дызайнам добра будзе глядзецца класічны бэжавы трэнч.
Мятна-блакітны + спадніца металічнага колеру
Спалучэнне адценняў блакіту і мяты дае асвяжальны эфект і ідэальна падыходзіць для вясновых дзён. Гэты колер будзе выдатна глядзецца з бліскучымі тканінамі, што з'явіліся на подыумах. Надзеньце кароткую спадніцу колеру металік — вы будзеце выглядаць модна і сучасна.
Чытайце яшчэ:
Спалучэнне класікі і свавольства — трэнды ў мужчынскай модзе на вясну і лета 2023
Каментары
я расказвала? я расказвала
у маім дзяцінства лакаў асабліва не было. і модна было фарбаваць пазногці пад колер тухляў і сумачкі
а мне ж хацелася самавыразіцца)
я знайшла выхад. у маці была празрыстая эмаль, а ў мяне рознакаляровыя фламайстары
і я...
наносіла эмаль. потым малявала фламайстарам. потым зноў пакрывала эмаллю
гэткія рознакаляровыя пазногці. тады ніхто так не рабіў. і я нідзе гэта не бачыла. гэта я прыдумала сама. шчэ ў школе
як жа трохі здзіўлена была, калі праз 20 год гэта стала модна )
хлев растить? ой. дико извиняюсь. т.е. хлеб. хлеб растить. и на хлеб...