Грамадства44

«Быць проста Дашай, якая расказвае пра гісторыю Бабруйска — нецікава». Бабруйчанка робіць адукацыйны тыкток ад імя Бабра

Дар’я Роскач — мастачка, паэтка, выкладчыца моўных курсаў для дзетак і дарослых. А нядаўна дзяўчына запусціла яшчэ і тыкток histarycny_babior, у якім у вобразе Бабра расказвае гісторыю Бабруйска. Ужо сёння на яе канале даведаешся пра паходжанне назвы горада, дату заснавання, лега-будынак для купчыхі, што аб’ядноўвае бабра з хамяком ды пра іншыя цікавыя факты. Інтэрв'ю з ёй запісала выданне 1387.by.

— Даша, як з’явілася ідэя рабіць гістарычны тыкток для дзяцей і падлеткаў?

— Я настаўніца, таму часам шукаю дзіцячы кантэнт па-беларуску ў інтэрнэце і бачу, што яго пачало з’яўляцца больш. Але практычна ўвесь гістарычны кантэнт разлічаны на дарослых. Ён падаецца навукова, сур’ёзна і не чапляе малых гледачоў. Але часам і дарослым хочацца адпачыць, і паглядзець штось адукацыйнае ў лёгкім фармаце.

Тое ж тычыцца кантэнту пра Бабруйск — ён скіраваны ў першую чаргу на дарослых. Недахоп матэрыялаў склаўся ў ідэю самой рабіць тыкток. Пачала думаць над фарматам, як усё падаць больш цікава для маёй мэтавай аўдыторыі.

Тыкток — папулярная платформа, магчыма, мой канал спрацуе як маленькі старт, з якога можна будзе зрабіць штосьці больш маштабнае. Адзіны мінус — не зусім зразумела, як выйсці менавіта на свайго гледача. Бо ты выходзіш на аўдыторыю беларусаў, але паўстае пытанне, ці яны таго ўзросту, які мне ў першую чаргу хацелася б ахапіць. Думаю, з цягам часу дам гэтаму рады.

— Ці ёсць ужо водгукі на канал, станоўчыя ці крытычныя?

— Адмоўных пакуль не было, як і хэйтарскіх. Самы «страшны» камент быў пра «курвабабра», але гэта ж вядомы мем, нават не лічу яго за негатыўны.

Пазітыўныя — так, былі, нават знаёмыя выказвалі меркаванні. Таксама ў школе, у якой я выкладаю беларускую мову дзеткам, выявілася, што адзін з супрацоўнікаў глядзіць мой тыкток, сказаў, што цікава. Ведаю, што некаторыя бабруйцы спецыяльна рэгістраваліся ў тыктоку, каб сачыць за выпускамі «Гістарычнага Бабра». Гэта прыемна.

@histarycny_babior Якія тэорыі паходжання назвы ў твайго горада? Пішы #беларусь #бабруйск #babrujsk #бобруйск #гісторыя #пабеларуску #беларускіцікток #беларускітыкток #белцікток #бабёр #гістарычныбабёр #беларускаямова #гісторыябеларусі ♬ Spooky, quiet, scary atmosphere piano songs - Skittlegirl Sound

— Як прыдумала персанажа?

— Быў мазгаштурм з маёй каляжанкай, і мы падумалі, што можна нават штось крынжовае рабіць. Гэта ж дзіцячы тыкток, быць проста Дашай, якая расказвае пра гісторыю Бабруйска, — нецікава. Значыць, трэба прыдумаць персанажа. Перабрала шмат варыянтаў, а пасля прыгадала, што многія крыніцы падаюць паходжанне назвы горада ад жывёлы. Ну і наагул мала хто будзе спрачацца з тым, што бабёр — сімвал горада.

Тады пачала думаць пра касцюм, і спярша планавала набыць яго, кшталту карнавальнага, каб не было бачна, што я чалавек. Пайшла ў сэканд, пашукаць штосьці падобнае. І там адразу сабрала ўвесь вобраз: адшукала карычневы берэт, камізэльку — адсылачка да Бабра Самуілавіча, што стаіць на Сацыялцы. Вырашыла, што буду рабіць грым, на шчасце, карычневых ценяў у мяне хапае.

— Цяпер штораз, як ты запісваешся, трэба рабіць грым. Шмат часу на яго сыходзіць?

— Хвілін з 15—20, каб ён прыкладна быў падобны да вобраза, які намалявала ў першы раз. Пакуль у мяне былі два здымачныя дні, я стараюся адразу здымаць па два-тры выпускі. Калі прыгледзецца, макіяж трохі будзе адрознівацца, бо паўтарыць адзін у адзін не атрымліваецца. Але блізка.

Таксама я ўжо позна заўважыла, што ў апошніх відэа не здолела ўтрымаць «суровы» голас, які быў у першых, планую над гэтым яшчэ папрацаваць. Каб персанаж быў больш ці менш аднолькавы.

 — На першы погляд можа падасца, што рабіць тыкток вельмі проста. Накідала тэкст, зняла, парэзала і — гатова. Колькі часу сыходзіць на адзін ролік насамрэч?

— Гэта абсалютна не проста. Мне дапамагаюць са сцэнарамі і гэта трошкі эканоміць мой час. Але ўсё адно падрыхтоўка да запісу і сам запіс займае яго шмат, бо не заўсёды атрымліваецца адзняцца з аднаго дубля. Хвілінны ролік да мантажу прыкладна пяць хвілін, пасля я адразаю ўсё лішняе. Сам мантаж аднаго роліка займае да гадзіны, але ў мяне ўжо набітая рука, бо часта мантую. І я не проста наразаю, а таксама дадаю нейкія фотаздымкі, надпісы. Напрыклад, у выпуску пра лега-будынак я намалявала гіфку з купчыхай Кацнельсан, бо яе фота нідзе няма. Відэа і аўдыя я пішу на розныя носьбіты, таму трэба пасля іх зводзіць разам. Агулам на кожны ролік да дзвюх гадзін сыходзіць.

Вось тут, у серыяле «На вопыце» можна паглядзець, як Даша знаходзіць тэмы.

— З гістарычным тыктокам, на першы погляд, усё проста: здымай сабе пра нейкія цікавыя факты, пра мінулае Бабруйска… Але — не ўсё так проста, калі ствараеш кантэнт для дзяцей і падлеткаў. Самі тэмы ролікаў мусяць чапляць! Патрэбныя сюжэты, якія лёгка пераказваць сябрам ці бацькам у некалькіх сказах. А таксама ў іх мусіць быць логіка, каб за тыктокам было цікава сачыць, як за серыялам. Таму я і вырашыла пачаць з памылковых уяўленняў. Што дата 1387 — год будаўніцтва, а назва горада паходзіць ад жывёлкі. Гумар у відэа таксама вітаецца.

@histarycny_babior А на якая вуліцп горада твая ўлюбёная? Пішы ў каментарах #беларусь #бабруйск #бобруйск #бобруйск #гісторыя #пабеларуску #беларускіцікток #беларускітыкток #белцікток #бабёр #гістарычныбабёр #беларускаямова #гісторыябеларусі #bobruisk ♬ Я нарадзіўся тут - Я нарадзіўся тут & Зміцер Вайцюшкевіч

— З якімі пачуццямі публікавала першы ролік, хвалявалася?

— Былі перажыванні, што ніхто не паглядзіць, падумаюць, што гэта нейкая лухта. Не тое каб я баялася негатыўных каментароў, але мне не хацелася бачыць хэйт і жоўць. На дзіва, у першых ролікаў было нават больш праглядаў, чым у апошніх, дагэтуль туды каментары пішуць. Але я не разумею, як працуе тыкток, і не магу для сябе гэта патлумачыць.

Калі вядзеш свой асабісты канал, не адчуваецца такой адказнасці. А тут ты разумееш, што ў цябе ёсць місія, хочацца, каб гэта не было дарэмна, каб было цікава. Бо тэма вельмі вузкая. Нават калі б гэта быў Бабёр, які расказвае пра агульнабеларускую гісторыю — гэта было б значна прасцей, быў бы большы ахоп.

Планую з часам пашырыць тэматыку да агульнабеларускай — паглядзім, як пойдзе. Гэта, напрыклад, могуць быць іншыя гарады ці персоны, што неяк звязаныя з Бабруйскам.

Каментары4

  • Мак
    06.04.2023
    Где сделано фото девушки? Срочно сообщить в минприроды местное и землепользовалелю! Золотарник должны уничтожать угроза как и от борщевика! Распростроняется в лесах с огромной скоростью!!!
  • хх
    06.04.2023
    малайчынка
  • bahouka
    21.08.2023
    Мак, не ў Беларусі, не хвалюйцеся)))

«Вы ж самі разумееце». Горкі маналог беларускага настаўніка

«Вы ж самі разумееце». Горкі маналог беларускага настаўніка

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус правёў тэст у кавярні на веданне беларускай мовы. Яго правалілі24

Вядомая літоўская фігурыстка стала мамай у 52 гады3

У Стаўбцоўскім раёне маршрутка з'ехала ў кювет. Ёсць пацярпелыя

МЗС Беларусі заявіла, што хоча ўдзельнічаць у мірных перамовах па Украіне і атрымаць гарантыі бяспекі40

Прэзідэнт Славакіі Пелегрыні: Украіне прыйдзецца страціць некаторыя тэрыторыі дзеля міру6

У Валожынскім раёне перакулілася маршрутка. Восем пацярпелых

Экіпаж танкера «Валганафта-239», які пацярпеў крушэнне ў Керчанскім праліве, яшчэ не выратавалі

Беларуска расказала пра сваю працу ў анлайн– і звычайным казіно4

Сёння складанае надвор’е для кіроўцаў, магчымыя перабоі ў руху грамадскага транспарту

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вы ж самі разумееце». Горкі маналог беларускага настаўніка

«Вы ж самі разумееце». Горкі маналог беларускага настаўніка

Галоўнае
Усе навіны →