Пракурор гвалтаваў дзяцей / Лукашэнка кінуў Уга Чавеса на $1,5 мільярда / «Песняры» і цэнзура. Глядзіце ВІДЭАнавіны за 13 красавіка
Усе самыя заўважныя і цікавыя навіны чацвярга мы сабралі ў нашым выпуску.
Шакуючая гісторыя: віцебскі пракурор гвалтаваў непаўналетніх. Ён прымушаў сваіх ахвяр займацца прастытуцыяй, адпраўляў у Маскву і Сочы, «дарыў» іх знаёмым сілавікам. Падрабязнасці гісторыі і далейшы лёс пракурора расказалі журналісты «Альянса расследавальнікаў Беларусі» і «Кіберпартызаны».
Як Беларусь кінула Венесуэлу на буйныя грошы: Уга Чавес памёр, а Мадура, выглядае, змірыўся.
Серыял пра Мулявіна і гурт «Песняры» выйшаў з нягеглай цэнзурай. Акцёра-купалаўца Есяневіча замазалі, бо ён супраць Лукашэнкі.
Мама Колі і мама Колінза: цікавыя дэталі візіту Аксіліі Мнангагва ў Беларусь.
Лукашэнка расказаў, чаму не любіць тэніс.
Польшча прапануе рэжыму Лукашэнкі перамовы і спыненне рэпрэсій, але ён працягвае ваяваць з усім польскім.
Глядзіце таксама:
Каментары