Грамадства

У Магілёве масава паміраюць чайкі. Што можа быць прычынай? Ёсць некалькі версій

Памерлых і хворых птушак на берагах Святога возера, якое ўжо працяглы час лічыцца зонай экалагічнага бедства, угледзелі гараджане і забілі трывогу. На іншых вадаёмах горада гібелі птушак не заўважана.

Памерлая чайка на Святым возеры ў Магілёве. Фота: mogilev.online

Санітарна-эпідэміялагічныя службы высвятляюць прычыну гібелі чаек, а камунальнікі збіраюць птушыныя цельцы для ўтылізацыі.

Існуюць меркаванні, што птушкі на возеры мруць ад эпідэміі «птушынага грыпу» ды заразнай хваробы Ньюкасла, якая траўмуе ўнутраныя органы, нервовую і дыхальную сістэмы птушак.

Ходзяць чуткі і пра наўмыснае атручванне. Гэта мог зрабіць той, каму надакучылі на возеры чайкі.

«Усе гэтыя прычыны слушныя, але чаму ў такім разе паміраюць толькі чайкі? Можа, таму, што ядуць рыбу, якая ў сваю чаргу спажывае тое, што робіць яе атрутнай. Трэба шукаць прычыну ў ланцужку птушынага харчавання. Калі спецыялісты пацвердзяць такую гіпотэзу, то праблема куды больш сур’ёзная, чым уяўляецца…»

— каментуе сітуацыю «Нашай Ніве» экалагічны актывіст Святаслаў.

Памерлая чайка на магілёўскім возеры. Фота: mogilev.online

Чайкі на Святым возеры паміралі і раней, але сёлета маштаб іх гібелі значна павялічыўся. Цельцы птушак знаходзяць на мясцовых пляжах, чаго ў мінулыя гады не было.

Калонія чаек гняздуецца на востраве пасярод возера. Гэта невялікая забалочаная пляцоўка, не даступная людзям без спецыяльнага рыштунку.

Птушкі называюцца адной з прычынаў забруджвання возера. Не аднойчы агучваліся прапановы ліквідаваць востраў, каб пазбавіць вадаём ад «птушынай фермы». Птушкі нібыта разносяць бактэрыі.

Птушка ў палоне арганікі. Святое возера. 2016 год. Фота: svaboda.org

У 2012 годзе Святое возеры з чайкамі прызнавалася самым чыстым вадаёмам у горадзе. Але ўжо тады гаварылі пра набліжэнне экалагічных праблем.

Існавалі варыянты ачысткі возера. Свае паслугі прапаноўвалі нават нямецкія спецыялісты. Але цана была не пад’ёмная для гарадскога бюджэту. Чыноўнікі спадзяваліся, што праблемы знікнуць самі.

У 2014-м і ў наступныя гады з-за забруджвання вады на возеры забаранялася купацца і нават падыходзіць да вады. У спёку вадаём пакрываўся брудам, ля берагоў збіралася цвёрдае арганічнае рэчыва.

Пракладзеныя праз пляж трубы. На люках літара «К» — каналізацыя. Фота: svaboda.org

У 2016 годзе сталі гаварыць пра Святое возера як зону экалагічнага бедства. Адзначалася, што за доўгія гады на дне назапасілася багата шкодных адходаў, якія падчас прагравання вады разлагаюцца. Выказвалася занепакоенасць здароўем рыбы.

Штогод паўтаралася: варта чысціць возера. Грошай, аднак, не было.

Ратавання возера патрабавала і грамадскасць. Пад заклікам тэрміновай ачысткі вадаёма падпісалася больш за 6 тысяч жыхароў прылеглага да яго раёна. На зварот чыноўнікі адпісалі, што сітуацыя пад кантролем.

Актывісты-эколагі прычынай забруджвання возера называлі прыбіральні прылеглых прыватных сядзіб пасёлка Грабянёва. Яны даводзілі, што праз грунт гадамі прасочваліся элементы азоту і фосфару, якія і прывялі да разрастання шкодных мікраарганізмаў. Акрамя таго, возера церпіць ад сцёкаў паверхневых вод.

У далечыні, пасярэдзіне возера, — упадабаны птушкамі востраў. Фота: svaboda.org

Святое возера — помнік прыроды. Яно самае глыбокае на Магілёўшчыне. Глыбіня да 20 метраў. Упершыню ў гістарычных хроніках згадваецца ў 1643 годзе. Больш за пяць дзясяткаў гадоў таму вадаём быў невялікі. Калі пачалася індустрыялізацыя тутэйшых мясцін з масавым узвядзеннем жылля, з возера бралі пясок. Яно значна павялічылася як памерамі, так і глыбінёю. Вада ў возеры не цыркулюе. Некалі, паводле жыхароў Грабянёва, вадаём быў злучаны невялікай рачулкай з Дняпром. Яе ліквідавалі меліяратары.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Глядзіце таксама:

Глускія энергетыкі перасялілі бусла, з-за якога ў вёсцы прападала электрычнасць

Жыхару Смаргоні сын падарыў на дзень нараджэння страусаў. Гаспадар перарабіў плот, бо метровы птушкі бралі з разбегу

Вучоныя даказалі, што расліны ўмеюць размаўляць

Каментары

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне4

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна страціла ўжо больш за 40% тэрыторыі, якую кантралявала ў Курскай вобласці4

60 беларускіх вёсак засталіся з-за снегападу без электрычнасці

Барабаншчыку, які вярнуўся з Грузіі, пагражае да 12 гадоў калоніі2

Машына як з-пад катка. У Лідскім раёне ў аварыі загінулі чатыры чалавекі, у тым ліку двое дзяцей

У Віцебску ставяць самую вялікую ў Еўропе навагоднюю елку2

«Калі б ён пайшоў па іншым шляху, было б па-іншаму». Камандзір Палка Каліноўскага пракаментаваў сітуацыю з Верамейчыкам28

У Францыі бацька некалькі гадоў гвалціў сваю дачку-падлетка і прапаноўваў іншым4

У Мінску ў шматпавярховіку закрылі вокны шчытамі

Спецпасланнікам па Украіне Трамп хоча зрабіць былога начальніка разведкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне4

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне

Галоўнае
Усе навіны →