Мова22

У інтэрнэце стварылі петыцыю, каб у Google Translate з’явілася беларуская агучка

Беларуская мова — адзіная ва Усходняй Еўропе, для якой у Google Translate няма моўнага вываду. Гэта значыць, што вы не зможаце праслухаць тэкст па-беларуску, уведзены ў Google Translate або перакладзены сэрвісам. Не ўсе лічаць такую сітуацыю нармальнай.

У інтэрнэце з’явілася петыцыя за наданне беларускай мове ў Google Translate маўленчага вываду. Яе распаўсюджвае невялікая анлайн-суполка Baju Baj, якая мае 71 падпісанта ў інстаграме.

Умовы петыцыі такія: аўтары плануюць сабраць 100 тысяч подпісаў за маўленчы вывад для беларускай мовы ў Google Translate, а потым напісаць камандзе сэрвіса ліст з просьбай дадаць у яго адпаведную функцыю. На думку аўтараў петыцыі, маўленчы вывад для беларускай мовы пашырыць яе даступнасць і павысіць магчымасць захавання, а таксама заахвоціць маладых беларусаў часцей выкарыстоўваць родную мову.

У тэксце петыцыі звяртаюць увагу на складанае становішча беларускай мовы. Большасць насельніцтва нашай краіны не размаўляе на ёй у штодзённым жыцці, а ЮНЕСКА аднесла беларускую мову да тых, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення. І гэта нягледзячы на гістарычную і культурную значнасць нашай мовы — адной з асноўных у Вялікім Княстве Літоўскім.

Да стварэння петыцыі яе аўтараў падахвоціла яшчэ і тое, што ў апошні час усё больш беларусаў хочуць размаўляць на роднай мове, і, паводле аўтараў петыцыі, маўленчы вывад для беларускамоўных тэкстаў у Google Translate падтрымаў бы гэтых людзей у іх жаданні.

Падпісаць петыцыю можна тут.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Стартаваў чытацкі марафон, закліканы натхніць дзяцей больш чытаць па-беларуску

Сто беларусаў агучылі кнігу пра дыскрымінацыю роднай мовы

«Лацінка — гэта ў пэўным сэнсе цывілізацыйны выбар». Мы знайшлі беларусаў, якія гадамі ўжываюць лацінку. Вось іх досвед

Каментары2

  • Лол
    25.04.2023
    Голасам Лукашэнкi
  • ром
    01.05.2023
    спорим не наберет 100 тыс !?)) 
    причем я сам подпишусь

Лукашэнка стаў прадзедам18

Лукашэнка стаў прадзедам

Усе навіны →
Усе навіны

Стыльная карэянка, што скарыла сэрцы гледачоў Алімпіяды, трапіла ў спіс «100 жанчын 2024 года»

Чым цяпер жыве доктар Мартаў?5

Зяленскі адмовіўся назваць лічбу ўкраінскіх вайскоўцаў, якія загінулі з пачатку вайны 3

УЕФА па выніках матча з мінскім «Дынама» аштрафаваў «Легію» за антылукашэнкаўскія плакаты фанатаў1

Новая вакцына ад ВІЧ прайшла фінальнае выпрабаванне. Эфектыўнасць — рэкордныя 99%8

У класных журналах будуць звесткі аб месцы працы бацькоў3

У Тбілісі пратэстоўцаў рассеялі на праспекце Руставелі6

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?11

Шольц расказаў, што было ў яго таямнічай валізцы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка стаў прадзедам18

Лукашэнка стаў прадзедам

Галоўнае
Усе навіны →