Свет22

Літовец у адзіночку на лодцы перасёк Атлантыку. Падарожжа доўжылася 120 дзён

Падарожнік Аўрымас Валуявічус за 120 дзён у адзіночку на лодцы «Літуаніка» пераадолеў Атлантычны акіян і выйшаў на зямлю ў Маямі. «Добра, я пачуваюся добра. Стаміўся, сілы скончыліся, але так бывае заўсёды. Аднаўляеш сілы і ідзеш далей. Усё добра», — сказаў Валуявічус журналістам.

Старонка Валуявічуса ў фэйсбуку

Аўрымаса ў Маямі некалькі гадзін чакала група літоўцаў, сярод іх і блізкія падарожніка — бацька, брат і дзядуля. Іх крыкі ён чуў, калі быў за некалькі міляў ад берага.

«Было дзіўна і прыемна чуць іх галасы», — сказаў Аўрымас. Літоўцы, якія сустракалі Аўрымаса, трымалі той жа сцяг, з якім у снежні праводзілі яго ў дарогу, на ім было напісана «Аўрымас, поспеху ў Атлантычным акіяне!».

Аўрымас паставіў перад сабой мэту — перасячы Атлантычны акіян з кантынента на кантынент на аднамеснай вёсельнай лодцы, каб адзначыць 90-годдзе палёту Стасіса Гірэнаса і Сцяпонаса Даруса (у 1933 годзе ляцелі на самалёце «Літуаніка» з Нью-Ёрка ў Каўнас, але разбіліся ў Нямеччыне), зафіксаваць літоўскі і пабіць сусветны рэкорд. Зрабіўшы гэта, падарожнік стаў часткай гісторыі — першым літоўцам і трэцім чалавекам у свеце, які пераадолеў такі шлях.

Валуявічуса павіншаваў прэзідэнт Гітанас Наўседа.

Каментары2

  • Ян Севярын Бакей
    26.04.2023
    Валуявічус , канешне, малайчына, тут спрэчкі няма, дай Бог яму здароўя працягваць, але адносна сьцярджэньня, што да яго толькі двое перасякалі Атлантыку на вёслах у адзіночку бярэ нейкае нездаровае сумненьне. (Памятаецца, Ален Бамбар ўвогуле без каліўца прыпасаў гэта рабіў з паўвека таму...) І 120 дзён на такі пераход -нешта надта доўга, не?
  • Бомбрамтрап
    26.04.2023
    Ян Севярын Бакей, чаму доўга ? Зусім і ня доўга, ўлічваючы, што пераход адбываўся па-сутнасьці яшчэ ў зімовы час. Плынь спрыяла, а вось надвор'е магло прытарможваць. Дарэчы, ветразевы барк "Падуя" (цяпер Крузэнштэрн) было, што празь неспрыяльнае надвор'е адольваў свой пераход з Еўропы ў Бразілію (крыху далей, чым забег спадар Валуевіч)) за 80 дзён. Дык у яго 4 мачты, як-ніяк. :)

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным20

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса, якога затрымалі на пратэстах у Грузіі, вызвалілі з СІЗА2

Оксфардскі слоўнік назваў словам года «засмечванне мозгу»

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель12

Трагічная сутычка на футбольным матчы ў Гвінеі забрала жыцці каля 100 чалавек

Светлавы аб'ект у выглядзе НЛА з'явіцца ў Мінску да навагодніх святаў

Паліцыя зноў разагнала акцыю ў цэнтры Тбілісі1

Бельгія стала першай краінай у свеце, якая прыраўняла работніц сэкс-індустрыі да звычайных працоўных

Джо Байдэн памілаваў свайго сына26

На тэрыторыі Польшчы пашкоджаны нафтаправод «Дружба»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным20

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Галоўнае
Усе навіны →