Меркаванні11

Што рабіць прадпрымальнікам, на якіх цісне рэжым? Разважае прэзідэнт Асацыяцыі беларускага бізнэсу за мяжой

Яўген Буры кажа, што да іх звярталіся бізнэсоўцы, у якіх улады патрабавалі «выкуп». 

«Калі ёсць небяспека, то перш за ўсё варта клапаціцца пра сябе, сваю сям'ю, бізнэс і сваіх супрацоўнікаў. Гэта самае галоўнае — астатняе потым. Ёсць сітуацыі, калі трэба проста зафіксаваць страты і рэлакавацца — прадаваць маёмасць, калі яна яшчэ ёсць. Хаця б за нейкі кошт, — падзяліўся Буры развагамі з «Нашай Нівай» падчас ІІ Беларускага бізнэс-форуму ў Вільні. —

Увогуле такія кейсы заўсёды вельмі індывідуальныя. Але лічу, што перш за ўсё трэба шукаць выйсце, каб застацца на свабодзе. Гэта галоўнае. 

Трэба разумець, што ніякай супрацы з рэжымам лепш не мець увогуле. Ніякіх гарантый ад рэжыму ўжо не існуе.

Гэта нават залежыць не ад палітычных поглядаў, якіх прытрымліваецца тая ці іншая кампанія ці яе кіраўнік, а ад патрэбаў так званай дзяржавы і тэрарыстычнага рэжыму. Ніякае супрацоўніцтва з рэжымам не можа гарантаваць бяспеку.

Мы раім зрабіць візы, каб мець магчымасць хутка выехаць з краіны». 

Ён дадае, што бізнэс з кейсамі, калі патрабавалі «выкуп», да Асацыяцыі звяртаўся, многія бізнэс страцілі.

Каментары1

  • БоніМ
    26.04.2023
    І што ж гэта за бізнэсы такія? Можа, назваў бы прэзыдэнт сямейнага падраду АВВА, які нават простую канфэрэнцыю праводзіць на гранты?

    Калі сапраўды хтосьці страціў там бізнэс, можа і заслужылі таго, бо маўчаць у трапачку нават пра сваё закрыццё? 

«Адмываў гаўно з унітазаў, мы там як самыя кончаныя». Блогер Вадзім Vadimati Ермашук — пра тое, як жыў у калоніі ў «нізкім статусе»33

«Адмываў гаўно з унітазаў, мы там як самыя кончаныя». Блогер Вадзім Vadimati Ермашук — пра тое, як жыў у калоніі ў «нізкім статусе»

Усе навіны →
Усе навіны

«Мы павінны пакласці канец гэтай вайне». Трамп распавёў аб падрыхтоўцы сустрэчы з Пуціным3

Што замінае лукашыстам паказаць Ціханоўскага?2

У Беларусі ўначы адключалі YouTube і не толькі16

Па $200 тысяч за кожнага забітага амерыканца. Як расійская разведка плаціла талібам за тэракты3

Прапаведніку Мікалаю Хілу далі 4 гады калоніі1

«Самы бедны прэзідэнт свету» адмовіўся лячыцца ад раку і развітаўся з суайчыннікамі6

Акаўнт Кабанчука ўзламалі — але ці беларускія спецслужбы?11

Па памілаванні выпусцілі 21-гадовую алімпіядніцу і жанчыну, што не стала гаварыць з Азаронкам4

Замест таго, каб выкінуць, пакладзіце за радыятар. Адразу адчуеце эфект9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Адмываў гаўно з унітазаў, мы там як самыя кончаныя». Блогер Вадзім Vadimati Ермашук — пра тое, як жыў у калоніі ў «нізкім статусе»33

«Адмываў гаўно з унітазаў, мы там як самыя кончаныя». Блогер Вадзім Vadimati Ермашук — пра тое, як жыў у калоніі ў «нізкім статусе»

Галоўнае
Усе навіны →