Мова1414

Беларусы збіраюць подпісы, каб на айфонах і макбуках дадалі беларускую мову ў якасці сістэмнай

Беларусы стварылі на платформе MoveOn.org петыцыю да амерыканскай карпарацыі Apple з просьбай дадаць беларускую мову ў якасці сістэмнай на прыладах iOS.

Аўтары петыцыі адзначаюць: цяпер беларусы не могуць у поўнай меры выкарыстаць свае смартфоны і планшэты на роднай мове, што стварае праблемы ў выкарыстанні іх для зносін, працы і адукацыі. Акрамя таго ў тэксце петыцыі нагадваецца пра ўразлівы статус (паводле вызначэння ЮНЕСКА) беларускай мовы, які, на думку аўтараў, звязаны і з вымушаным карыстаннем іншымі мовамi, калі адсутнічае родная.

Скрыншот петыцыі

Беларуская мова на прыладах Android, галоўнага канкурэнта аперацыйнай сістэмы iOS, з’явілася пасля абнаўлення 6.0.1, якое выйшла яшчэ ў 2016 годзе.

Аднак прыкладаў, калі карыстальнікам удалося праз зварот пераканаць дадаць беларускую ў якасці адной з моў інтэрфейсу, вельмі мала. 

Ужо некалькі гадоў на платформе Change.org збіраюцца подпісы пад петыцыяй аб даданні беларускай мовы ў Instagram. Пакуль колькасць сабраных подпісаў складае трохі болей за 7000.

У пачатку гэтага года карыстальнік Twitter звярнуўся ў службу падтрымкі польскага офісу Netflix наконт перакладу інтэрфейсу на беларускую мову — яго заўвагу паабяцалі перадаць кіраўніцтву. Таксама супрацоўнікі Netflix заўважылі, што карыстальнікі сэрвісу могуць прапанаваць фільмы ці серыялы, якія трэба перакласці на беларускую мову, праз адмысловую форму на іх старонцы.

А вось у самім Twitter беспаспяховая барацьба за беларускую мову вядзецца ледзь не з часу стварэння сацсеткі. У 2010-я гады быў рэальны шанец атрымаць беларускамоўны Twitter, бо існаваў адмысловы сэрвіс для перакладу інтэрфейсу, у якім беларусы актыўна праявілі сябе. З невядомых прычын сэрвіс быў закрыты, а беларускі інтэрфейс так і не з’явіўся.

Цяпер беларусы ў сацсетцы перыядычна арганізуюць масавыя набегі на афіцыйныя акаўнты Twitter, яго службы падтрымкі і самога Ілана Маска, патрабуючы дадаць родную мову.

Паспяховым прыкладам ўзаемадзеяння можна назваць Telegram, які лаяльна ставіцца да дадавання новых моў і мае для гэтага штатныя працэдуры. Афіцыйна магчымасць выбраць беларускую мову ў Telegram з’явілася 15 жніўня 2020 года, але магчымасць уласнаручна ўсталяваць яе існавала і раней.

З таго часу пераклад інтэрфейсу і ўсіх абнаўленняў месенджара ажыццяўляецца невялікай групай энтузіястаў праз адмысловыя інструменты. І, мяркуючы па высокай якасці гэтага перакладу і своечасовасці яго абнаўлення, такі «аматарскі» варыянт цалкам апраўдвае сябе і мог бы быць узяты іншымі за аснову. 

Беларуская мова таксама перамагае на рэсурсах з элементамі дэмакратычнага вырашэння пытанняў. Так, у канцы 2022 года беларускія рэдактары папулярнай свабоднай карты OpenStreetMap, якая выкарыстоўваецца ў шматлікіх сэрвісах і праграмах, прагаласавалі за тое, каб усе назвы на тэрыторыі Беларусі падавалі на беларускай мове, замест рускай, якая дамінавала да таго часу.

Нягледзячы на вялікі негатыўны досвед у барацьбе за беларускую мову ў інтэрнэце, гэтыя прыклады паказваюць, што поспех пры ўпартым дзеянні таксама магчымы.

Каментары14

  • AndrejK
    04.05.2023
    А што за zip-code?
  • Ihar
    04.05.2023
    ZIP code? (Mandatory on MoveOn)
  • Чаркашкваркаиномарка
    04.05.2023
    А может ещё каждому подписанту  добавить по мерседесу?
    Видишь, должны им. Все, осознайте, вы бело-русы.


Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны1

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны

Усе навіны →
Усе навіны

Бондарава заклікала пакараць Марзалюка. Але падвяла сябе пад 15 сутак за рэпост «НН»12

У эфіры прапагандыстаў паказалі яшчэ аднаго зняволенага каліноўца — Максіма Ралько5

У Мінску ўзяліся зносіць парк «Дрымлэнд» ВІДЭА2

Storm Shadow сёння маглі ўдарыць па гістарычнай сядзібе на Куршчыне, дзе размяшчаўся расійскі камандны пункт4

Куды зноў знік Пуцін? Выявілася, што яго апошнія сустрэчы — гэта насамрэч запісы месячнай даўніны3

«Гэта замах на забойства». Пад Гроднам нехта нацягнуў дрот над сцежкай, дзе катаюцца матацыклісты3

Папа Рымскі зацвердзіў абрад свайго пахавання2

Адміністратарам украінскага тэлеграм-канала, які дапамагаў пазбягаць позваў, аказалася беларуска8

Кіраўнік Пентагона патлумачыў, навошта ЗША перадаюць Украіне супрацьпяхотныя міны

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны1

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны

Галоўнае
Усе навіны →