«Проста ўважліва слухайце кіраўніка дзяржавы». Качанава зноў сказала некалькі прыемных рэчаў пра Лукашэнку
«Мы павінны быць адзіныя, разумець сітуацыю, якая складваецца вакол нашай краіны, унутры яе, і прымаць абсалютна правільныя, выразна вывераныя рашэнні для таго, каб жыць у цудоўнай краіне», — сказала старшыня Савета Рэспублікі, выступаючы перад калектывам Следчага камітэта.
«Усебеларускі народны сход вызначыў стратэгію развіцця нашай краіны. І яна была дакладна вызначана. Вы ведаеце, што шосты УНС праходзіў у вельмі няпросты перыяд — у 2021 годзе, калі бліцкрыг 20-га года не адбыўся, калі краіну ўтрымалі, — дадала Наталля Качанава і падкрэсліла:
Утрымалі дзякуючы прэзідэнту, дзякуючы такім людзям, як вы, — сапраўдным патрыётам, якія ацанілі і разумелі, што ўсё гэта выбудавана дзеля таго, каб разбурыць, разваліць нашу краіну, а ў далейшым падступіцца да той глабальнай стратэгічнай задачы, якая была пастаўлена нашымі праціўнікамі. Называю іх так, проста адкрыта, таму што па-іншаму ўжо нельга».
«Калі я стала працаваць побач з прэзідэнтам, я выразна зразумела, што, выконваючы тыя задачы, якія ставіць кіраўнік дзяржавы, мы можам захаваць нашу краіну, захаваць яе свабоднай, незалежнай, міралюбнай. І я заўсёды кажу нашым калегам: не трэба чакаць ніякіх нарад, пасяджэнняў — проста ўважліва слухайце кіраўніка дзяржавы і вы будзеце ведаць, пераламляючы, што кажа Лукашэнка, на сябе, што трэба рабіць канкрэтна ў той ці іншай сітуацыі».
«Па сканчэнні трох гадоў мы дакладна разумеем, што ўсё было нацэлена на тое, каб падступіцца да Расіі, разваліць нас. Не атрымалася. Тут яны зламалі зубы. Прэзідэнт, выступаючы на шостым УНС, сказаў, што гэта падобна да таго першага УНС, які праходзіў пад ідэалагемай, што трэба было адвесці краіну ад прорвы. Адзінае адрозненне, што тады была безнадзёга поўная. Так і сказаў прэзідэнт — безнадзёга поўная».
«А цяпер выдатная краіна, выдатная, усё ёсць. А чаму адбыліся тыя падзеі? Ацэнку ім ужо далі. І калі хтосьці тады яшчэ ў чымсьці сумняваўся, цяпер па сканчэнні амаль трох гадоў мы дакладна разумеем, што ўсё было нацэлена на тое, каб проста падступіцца да Расіі, разваліць нас, зрабіць так, як ва Украіне, а можа, і горш. Не атрымалася. Тут яны зламалі зубы. Вы бачылі гэта», — упэўненая Наталля Качанава.
Старшыня Савета Рэспублікі звярнулася да калектыву Следчага камітэта: «Вы тыя людзі, якія маюць непасрэднае дачыненне да бяспекі нашай краіны. Таму я шчыра хачу вам падзякаваць за вашу працу, пажадаць вам усяго самага добрага».
Яна папрасіла справядлівасці ў прыняцці рашэнняў. «Таму што гэта тое самае галоўнае, пра што кажа наш прэзідэнт, самае запатрабаванае для людзей — гэта справядлівасць. І падзеі, якія адбываюцца ў многіх краінах, менавіта таму адбываюцца, што гэта галоўнае патрабаванне чалавечае — справядлівасць — парушаецца», — падсумавала Наталля Качанава.
Чытайце таксама:
«А я лічу, не рана». Качанава выказалася за патрыятычнае выхаванне дзяцей з 3-4 гадоў
Качанава прапанавала арганізоўваць прытулкі для дзяцей пры манастырах
Качанава хоча арганізаваць «улік сацыяльнай карыснасці грамадзян»
Каментары
https://d2b0v286pbg9yh.cloudfront.net/316349