Алімпійскі чэмпіён па скачках на батуце Улад Ганчароў будзе выступаць у самым знакамітым цырку свету
Так-так, гэта Cirque du Soleil.
Першы ў гісторыі Беларусі алімпійскі чэмпіён па скачках на батуце Уладзіслаў Ганчароў вырашыў кардынальна памяняць кар'еру. 28-гадовы спартсмен прыняў прапанову знакамітага канадскага Cirque du Soleil і напісаў заяву аб звальненні з нацыянальнай зборнай, піша «Прэсбол».
Вядомы спартсмен стаміўся чакаць сур'ёзных міжнародных стартаў, а таксама відавочна не задаволены роляй другога нумара каманды пасля Івана Літвіновіча. Немалаважным фактарам сталі і фінансы.
Следам гэтым жа маршрутам збіраецца пайсці і яго жонка, таксама батутыстка Ганна Ганчарова.
Праўда, ва Улада Ганчарова ёсць прыкрая старонка ў біяграфіі: ён падпісант сумнавядомага прарэжымнага ліста.
Бліскучая акрабатыка! 20-гадовы віцябчук Уладзіслаў Ганчароў перамог на Алімпіядзе ў скачках на батуце
Алімпійскі чэмпіён Рыа Уладзіслаў Ганчароў: «Беларусы не такія нахабныя, як рускія»
«Шчэрбу ўвогуле не лічу беларусам». Гімнаст з «Дзю Салей» Сямён Букін даў першае інтэрв'ю пасля пераходу на беларускую мову
Каментары
во занятак
а працаваць не ?