Культура1414

Прапагандысты шалеюць ад пераходу праваслаўных Украіны на святкаванне Раства 25 снежня. Між тым 9 з 15 праваслаўных цэркваў свету таксама святкуюць 25-га

Недасведчанымі асобамі новаюліянскі каляндар часта памылкова прымаецца за грыгарыянскі. Між тым ён распрацаваны сербам.

Кафедральны сабор Праваслаўнай царквы Украіны — Міхайлаўскі Залатаверхі сабор у Кіеве. Фота: Wikimedia Commons

Праўладны тэлеграм-канал «Гродненские сливы — новости Гродно» падняў гвалт, што «праваслаўныя раскольнікі» ва Украіне па выніках сустрэчы Уладзіміра Зяленскага з Папам Францыскам перайшлі ў каталіцтва. Сведчаннем гэтаму, на думку аўтараў допісу, з’яўляецца тое, што Раство Хрыстова ПЦУ будзе святкаваць цяпер не 7 студзеня, а 25 снежня.

Ва ўсіх календарах, якімі карыстаюцца памесныя праваслаўныя цэрквы, Раство адзначаецца 25 снежня, але праз розныя метады падліку ўзнікае розніца ад звыклага нам календара — грыгарыянскага. Грыгарыянскі каляндар сапраўды можна назваць каталіцкім, таму што ён быў зацверджаны 15 кастрычніка 1582 года Папам Грыгорыем XIII, ад імя якога і атрымаў сваю назву. Падставай для прыняцця новага календара стаў паступовы зрух адносна юліянскага календара дня вясенняга раўнадзенства, які выкарыстоўваўся для ўстанаўлення даты святкавання Вялікадня. Няправільны разлік Вялікадня прыводзіў да невыканання Вялікага посту, што лічылася цяжкім грахом, — гэта падштурхнула Каталіцкую царкву да правядзення рэформы. Дарэчы, адной з першых краін, дзе быў прыняты новы каляндар, была Рэч Паспалітая.

Папа Грыгорый XIII склікае камісію для рэфармавання календара. Сцыпіён Турамінус

З пачаткам расійскай агрэсіі супраць Украіны ў 2014 годзе і пасля таго, як у 2017 годзе 25 снежня было абвешчана ва Украіне дзяржаўным святам, пытанне аб пераносе даты святкавання Раства ўздымаецца штогод. Пытанне рэформы календара востра паўстала пасля пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну ў 2022 годзе.

18 кастрычніка 2022 года Свяшчэнны сінод ПЦУ дазволіў па жаданні прыходаў святкаваць Раство Хрыстова паводле новаюліянскага календара 25 снежня, вызваліўшы ўдзельнікаў богаслужэння ад абмежаванняў посту.

2 лютага 2023 года Свяшчэнны сінод дазволіў і зацвердзіў парадак дабраслаўлення прыхаджанам і манастырам на поўнае выкарыстанне новаюліянскага календара, а сёння, 24 мая 2023 года, на пасяджэнні Архіерэйскага сабору быў канчаткова зацверджаны пераход на новаюліянскі каляндар. 

«Якая ж яна цяпер праваслаўная, калі святы адзначае па каталіцкім календары?» — уздымаюць пытанне беларускія прапагандысты. Але ж новаюліянскі каляндар, на які перайшла ПЦУ, не каталіцкі.

Новаюліянскі каляндар быў распрацаваны сербскім астраномам, прафесарам матэматыкі і нябеснай механікі Бялградскага ўніверсітэта Мілуцінам Міланкавічам, каб выправіць хібы старога юліянскага календара, праз якія ён адрозніваецца ад грыгарыянскага календара (якім мы карыстаемся цяпер у паўсядзённым жыцці) на 13 дзён, што робіць яго астранамічна няправільным. Новаюліянскі каляндар быў прыняты ў маі 1923 года ў Канстанцінопалі на саборы ўсходніх праваслаўных цэркваў менавіта для таго, каб не прымаць «каталіцкі» грыгарыянскі каляндар.

Недасведчанымі асобамі новаюліянскі каляндар, які да 28 лютага 2800 года будзе цалкам супадаць з грыгарыянскім, часта памылкова прымаецца за грыгарыянскі. Чаго ж чакаць ад прапагандыстаў, для якіх гэта чарговая нагода раздзьмуць скандал?

Якраз Руская праваслаўная царква аказалася ў меншасці сярод іншых праваслаўных цэркваў. Канстанцінопальская, Кіпрская, Эладская, Польская, Румынская, Александрыйская, Антыяхійская праваслаўныя цэрквы прынялі новаюліянскі каляндар яшчэ ў 1920-я гады, Балгарская — у 1968 годзе. Цяпер 9 з 15 аўтакефальных праваслаўных цэркваў выкарыстоўваюць новаюліянскі каляндар.

З Рускай праваслаўнай царквой на састарэлым юліянскім календары засталіся толькі Іерусалімская, Сербская, Грузінская і Польская, якая вярнулася ў 2014 годзе да юліянскага. Цікава, што новаюліянскі каляндар ужо калісьці выкарыстоўваўся РПЦ у савецкія часы, праўда, усяго 24 дні. Ён быў уведзены патрыярхам Ціханам 15 кастрычніка 1923 года, але кансерватыўныя колы ў Царкве адпрэчылі новаўвядзенне, і ён быў вымушаны 8 лістапада «часова адкласці паўсюднае і абавязковае ўвядзенне ў царкоўны ўжытак новага стылю».

Армянская апостальская царква, якая насуперак пашыранаму меркаванню не з’яўляецца праваслаўнай, увогуле жыве па грыгарыянскім календары, але святкуе Раство 6 студзеня, сумяшчаючы яго з Хрышчэннем.

Праз памылкі ў юліянскім календары ён усё больш разыходзіцца з грыгарыянскім (і адпаведна новаюліянскім) — на 1 дзень за стагоддзе, калі папярэдняе стагоддзе не дзялілася на 4. Мала хто з вернікаў РПЦ ведае, што праз гэта пачынаючы з 2101 года ім давядзецца святкаваць Раство ўжо не 7-га, а 8-га студзеня. Ці не парушыць такі перанос у вачах кансерватыўных вернікаў асновы рускага праваслаўя, калі яно здолее праіснаваць так доўга?

Каментары14

  • NNN
    25.05.2023
    Час бiблейскiх падзей прывязаны да астранамiчных з'яў. За тысячагоддзi набегла папраўка - грыгарыянскi каляндар. Так што маем рацыю святкаваць па грыгарыянскiм каляндары. А пазiцыя РПЦ па прынцыпу Баба Яга супраць.

  • Яны прапускаюць сутнасьць
    25.05.2023
    Ісус сказаў: «Гора вам, правадыры сьляпыя, што адцэджваеце камара, а глытаеце вярблюда!» (Мацьвея 23:24). Расейцаў хвалюе царкоўны каляндар, які не зьяўляецца ні рэлігійнаю дактрынаю, ні маральнаю каштоўнасьцю. Але іх не турбуе тое, як расейцы забіваюць, крадуць, гвалцяць, катуюць і тэрарызуюць людзей ва Украіне — дзеяньні, якія з'яўляюцца цяжкімі грахамі й абражаюць Бога.
  • дуся
    25.05.2023
    А прихожанам рпц все равно когда праздновать. У них Бога нет на небесах, их бог (или вернее дьябла) сидит за красными стенами в московии на резиновой попе.

У Азіі затрымалі былога байца Палка Каліноўскага9

У Азіі затрымалі былога байца Палка Каліноўскага

Усе навіны →
Усе навіны

Джо Байдэн ухваліў пастаўкі ва Украіну супрацьпяхотных мін1

У Гродне ў лістападзе зацвіла ружа3

Выявілася, «Аземпік» яшчэ і лечыць ад алкагалізму1

Кітайскае судна адключыла перадатчык даных за некалькі гадзін да абрыву кабеля ў Балтыйскім моры2

У беларускіх турмах знаходзяцца трое грамадзян Эстоніі

Украінцаў спыталі: перамовы з магчымай стратай тэрыторый ці вайна да перамогі? Вынікі свежага апытання15

Крыніца ў Пентагоне расказала пра вынікі ўкраінскай атакі ATACMS па Бранскай вобласці4

Эксперт назвала адзін крытэрый, на які важна звярнуць увагу пры выбары кватэры на другасным рынку2

ЗША пракаментавалі новую ядзерную дактрыну Расіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Азіі затрымалі былога байца Палка Каліноўскага9

У Азіі затрымалі былога байца Палка Каліноўскага

Галоўнае
Усе навіны →