У выніку знішчэння Кахоўскай ГЭС загінулі як мінімум восем чалавек
З'явіліся першыя звесткі пра загінулых ад знішчэння Кахоўскай ГЭС і затаплення вялікай часткі Херсоншчыны. Іх прынамсі восем.
Больш за ўсё пацярпеў левы бераг Дняпра, які акупавала Расія. Цалкам пад уладай аказаўся горад Алешкі і моцна затопленая Новая Кахоўка.
Якраз у Новай Кахоўцы, паводле інфармацыі акупацыйных уладаў, пяцёра загінулых. Украінскія ўлады кажуць пра трох — у Алешках. Яшчэ аб адным вядома на Мікалаеўшчыне. Усе яны загінулі праз затапленне.
Загінулых будзе нашмат больш, як кажуць украінскія ўлады і прагназуюць, што рэальную карціну трагедыі ўбачаць пасля таго, як вада адступіць, пра гэта піша Бі-бі-сі.
Кахоўскую ГЭС пабудавалі ў 1950-х, гэта адна з найбуйнейшых гідраэлектрастанцый свету. На беразе Кахоўскага вадасховішча размяшчаецца Запарожская АЭС, яна ахалоджвалася яго вадой.
Узровень вады ў Дняпры ніжэй за ГЭС можа падняцца на 12 метраў, як паведамляюць у адміністрацыі Херсонскай вобласці. Гэта вышыня пяціпавярховага дома.
Смяротная небяспека пагражае ўкраінскім байцам, якія за апошнія месяцы ўзялі пад кантроль балоцістыя астравы на левым беразе Дняпра.
Разліў Дняпра ніжэй за ГЭС робіць немагчымым яго фарсіраванне там. У той жа час разбурэнне плаціны спыніць паступленне вады ў Паўночна-Крымскі канал, што азначае праблемы ў водазабеспячэнні Крыма нават пасля яго вызвалення.
Цалкам наступствы падрыву ГЭС цяжка пралічыць. У прыватнасці, застаецца без ахалоджання Запарожская АЭС, гэта стварае пагрозу яе аварыйнага спынення.
Каментары