Прысуд журналісту Генадзю Мажэйку пакінулі без змен. Хутка яго этапуюць у калонію
Палітзняволенаму журналісту «Камсамольскай праўды» ставілі ў віну два артыкулы Крымінальнага кодэкса: «Распальванне сацыяльнай варожасці» (арт. 130) і «Абраза Лукашэнкі» (арт. 368). Вядома, што справу аб абразе вылучылі ў асобную вытворчасць.
23 сакавіка суддзя Таццяна Фалькоўская прызначыла журналісту тры гады зняволення. Вярхоўны суд 16 чэрвеня разглядзеў апеляцыйную скаргу палітвязня. Суддзя Уладзімір Чаравач пакінуў скаргу без задавальнення, а прысуд — без змен, піша БАЖ. У хуткім часе Генадзя перавядуць у калонію, пішуць праваабаронцы.
Падтрымаць журналіста: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Генадзь Мікалаевіч Мажэйка.
«Пісаў у інтэрнэце негатыўныя, непрыстойныя і недапушчальныя выказванні ў адрас Лукашэнкі» — у чым абвінавачваюць журналіста Мажэйку
Журналіста Генадзя Мажэйку асудзілі да 3 гадоў пазбаўлення волі. Матэрыялы аб абразе Лукашэнкі вылучылі ў асобную справу
«Мы сядзелі побач і ніякіх заяў не рабілі». Журналіст пра абсурдныя абвінавачанні ў адрас Генадзя Мажэйкі
«Моцна схуднеў, працуе на дрэваапрацоўцы». Як адбывае жорсткі тэрмін медыяменеджар Андрэй Аляксандраў
Каментары