«Было не смешна». Прадзюсар Іосіф Прыгожын пракаментаваў журналістам тое, што яго блытаюць з кіраўніком ПВК «Вагнер» Яўгенам Прыгожыным
Мяцеж, узняты вагнераўцамі, выклікаў безліч жартаў наконт іншага Прыгожына — прадзюсара Іосіфа Прыгожына.
Інстаграм прадзюсара стаў месцам нараджэння гучнага мема і бясконцых кпін. Ці то жартам, ці то ўсур'ёз каментатары патрабавалі ад Іосіфа Прыгожына спыніць калоны і вярнуць Растоў.
Дасталася і яго жонцы Валерыі.
Певица Валерия…. Сил
Справа зайшла так далёка, што расійскае агенцтва звярнулася да прадзюсара па каментарый з гэтай нагоды. Іосіф Прыгожын сказаў «РИА Новости», што мемы з ім дапамагаюць людзям справіцца са стрэсам, але ўчора яму было не смешна ад такіх жартаў.
Каментары