Свет77

Зяленскі: Не хачу ехаць у Вільню дзеля забавы, Украіна павінна атрымаць гарантыі бяспекі

Прэзідэнт Украіны падкрэсліў, што саміт NATO вельмі важны і «гэта справа палітычнай волі — знайсці патрэбныя фармулёўкі і запрасіць Украіну».

Уладзімір Зяленскі. Фота: Офіс прэзідэнта Украіны

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заявіў, што не хоча ехаць на саміт NATO ў Вільні «дзеля забавы» і чакае, што Украіна атрымае запрашэнне ў Альянс і гарантыі бяспекі на перыяд, пакуль яна не з'яўляецца чальцом NATO. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю ABC news.

Прэзідэнт Украіны падкрэсліў, што саміт NATO вельмі важны і «гэта справа палітычнай волі — знайсці патрэбныя фармулёўкі і запрасіць Украіну».

«Гэта будзе важны мэсэдж, што NATO не баіцца Расіі. Украіна павінна атрымаць дакладныя гарантыі бяспекі, пакуль яна не ў NATO. Гэта вельмі важна. Толькі ў гэтых умовах наша сустрэча будзе мець сэнс. Інакш гэта чарговая палітыка», — сказаў Зяленскі.

На рэпліку вядучай «Гучыць так, што вы наўрад ці паедзеце» Зяленскі ўсміхнуўся і адказаў: «Чаму? Я думаю, мы зробім шмат працы».

У нядзелю віцэ-прэм'ер у пытаннях еўрапейскай і еўраатлантычнай інтэграцыі Вольга Стэфанішына заявіла, што пакуль няма фінальнага рашэння наконт удзелу Зяленскага ў Віленскім саміце NATO, які пройдзе 11-12 ліпеня.

Каментары7

  • Соня
    10.07.2023
    Усе роўна паедзеш, навошта гэтыя панты?
  • Жвір
    10.07.2023
    Соня, ён і не адмаўляе, што паедзе, і добра там папрацуе. Тут нехта адкамэнтаваў, што Байдэн папярэджваў Зяленскага пра падрыхтоўку Расеі да нападу на Ўкраіну за месяц да пачатку вайны. У 2014-м прэзыдэнтам ЗША быў Абама. А з таго часу Ўкраіна мацавала свае ўзброеныя сілы ды рыхтавалася да вайны. У Кіеве ня спалі ў шапку і, як вынік, спынілі захопнікаў, а з часам вызваляць усю акупаваную Расеяй тэрыторыю Ўкраіны.
  • Нато не патрэбна імклівая перамога
    10.07.2023
    Alf, нато робіць выгляд дапамогі, а на справе даюць па гарбатнай лыжцы

«Яму па начах сніліся людзі, якіх ён пасадзіў». Сталі вядомыя новыя дэталі апошніх дзён жыцця сына Ярмошынай7

«Яму па начах сніліся людзі, якіх ён пасадзіў». Сталі вядомыя новыя дэталі апошніх дзён жыцця сына Ярмошынай

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік французскага МЗС: Еўрасаюз не дазволіць нікому ўварвацца ў Грэнландыю10

Экстрэміст, схільны да агрэсіі і захопу закладнікаў. Што азначаюць лічбы на жоўтай бірцы Віктара Бабарыкі6

Мінчук узяў у знаёмых для бізнэсу $357 тысяч і вырашыў прайграць іх у казіно2

75-гадовы нямецкі палітык зняўся з выбараў праз любоў да мадэляў з OnlyFans29

«Дзяўчынка, ты больш не губернатар». Трудо заявіў, што Канада не стане часткай ЗША, яму груба адказаў Маск45

Ціханоўская: Пабачыць тых, хто знаходзіўся ў інкамунікада — велізарная палёгка9

Памёр Сяргей Каляда

Мытны камітэт: Польскі бок афармляе ў гадзіну адзін-два аўтобусы8

Малодшая сястра кіраўніка OpenAI падала на яго ў суд за сэксуалізаваны гвалт7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яму па начах сніліся людзі, якіх ён пасадзіў». Сталі вядомыя новыя дэталі апошніх дзён жыцця сына Ярмошынай7

«Яму па начах сніліся людзі, якіх ён пасадзіў». Сталі вядомыя новыя дэталі апошніх дзён жыцця сына Ярмошынай

Галоўнае
Усе навіны →