Пецярбургскае выданне «Фантанка» піша, што ў самалёце, які разбіўся ў Цвярской вобласці, маглі быць, акрамя Яўгена Прыгожына, ягоная правая рука Дзмітрый Уткін з мянушкай Вагнер, а таксама аператар, лагіст «Вагнера» і асабістая ахова.
Тэлеграм-канал «ВЧК-ОГПУ» і канал «Царьград» паведамілі нават пра выяўленне і апазнанне целаў Яўгена Прыгожына і Дзмітрыя Уткіна. Але афіцыйнага пацвярджэння гэтай інфармацыі пакуль няма.
Раней смерць Яўгена Прыгожына і камандзіра ПВК «Вагнер» Дзмітрыя Уткіна пацвердзіў таксама старшыня руху «Мы разам з Расіяй», прадстаўнік акупацыйнай адміністрацыі Запарожскай вобласці Уладзімір Рогаў.
«Толькі што меў зносіны з выбітнымі «музыкантамі». Яны пацвярджаюць факт гібелі Яўгена Прыгожына і Дзмітрыя Уткіна», — заявіў ён.
Чытайце таксама:
«Пачынаецца «смутны час» са шматлікімі смярцямі». Падаляк пракаментаваў меркаваную смерць Прыгожына
«Усё нармальна, ляцім на гастролі ў Мінск». Навіна аб смерці Прыгожына ўзарвала байнэт і не толькі
Следчыя разглядаюць некалькі версій крушэння самалёта Прыгожына — РБК
Ратавальнікі дасталі з-пад абломкаў «Эмбраера» целы сямі чалавек
Тэлеканал «Расія 24» паведаміў, што Прыгожын загінуў
Сярод пасажыраў самалёта, які разбіўся ў Цвярской вобласці, значыцца і Яўген Прыгожын — Расавіяцыя
У Цвярской вобласці Расіі ўпаў бізнэс-джэт «Эмбраер», усе загінулі. Ён належыць Прыгожыну
Каментары