Сяргей Сабянін заявіў, што расійская СПА збіла беспілотнік, які рухаўся ў кірунку Масквы.
«Сёння сіламі СПА ў раёне Люберцаў знішчаны беспілотнік, які ляцеў у кірунку Масквы. Папярэдне пацярпелых і разбурэнняў няма. Экстранныя службы працуюць на месцы здарэння», — напісаў Сяргей Сабянін у сваім тэлеграме.
Уначы 28 жніўня расійскае Мінабароны паведаміла таксама пра збіццё двух беспілотнікаў над Бранскай вобласцю.
Каментары