Наўседа наведаў літоўска-беларускую мяжу: «сітуацыя з непрадказальным суседам застаецца напружанай»
У аўторак Гітанас Наўседа сустрэўся з кіраўніцтвам памежнай службы Літвы і супрацоўнікамі Варэнскага памежнага атрада. На сустрэчы абмяркоўваліся пытанні аховы мяжы Літвы з Беларуссю і ўзмацнення боегатоўнасці памежных структур, паведамляе Delfi.lt.
Прэзідэнта Літвы азнаёмілі з маніторынгам участка дзяржаўнай граніцы Варэнскага пагранічнага атрада і заставы імя Аляксандраса Бараўскаса, алгарытмамі рэагавання, міжведамасным узаемадзеяннем, рэгіянальнай міжнароднай каардынацыяй.
Ён наведаў кантрольна-аператыўны цэнтр аховы, ацаніў тэхнічнае забеспячэнне і абсталяванне памежных падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння. Прадстаўнікі памежнай службы паказалі спецыфіку ўчастка дзяржаўнай мяжы, кантраляванага Варэнскім памежным атрадам.
Задаволены тэндэнцыяй да зніжэння нелегальнай міграцыі, кіраўнік Літвы падкрэсліў, што сітуацыя на мяжы з агрэсіўнай і непрадказальнай дзяржавай, тым не менш, застаецца напружанай.
Што да вагнераўцаў, то цяпер Літва не валодае інфармацыяй аб схемах нелегальнай міграцыі, звязаных з гэтым ваенным фармаваннем. Аднак паступаюць навіны пра тое, што наймітам вышэйзгаданай кампаніі ўжо больш за месяц выдаюцца беларускія пашпарты, што выклікае непакой.
Наўседа станоўча ацаніў абноўлены план аховы дзяржаўнай мяжы.
Каментары
мда уж...