У Асіповічах затрымалі рэканструктара. Раней ён выступаў на «Лініі Сталіна»
Шмат гадоў мужчына ўваходзіць у асіповіцкі вайскова-патрыятычны клуб «Штык».
Затрыманаму Сяргею Батуру 52 гады, і ён з Асіповічаў. Калі верыць сацсеткам, мужчына пасля школы паступіў у Мінскі аўтамеханічны тэхнікум (цяпер — Мінскі дзяржаўны аўтамеханічны каледж). З 1990 па 1992 год праходзіў службу ў супрацьтанкавым дывізіёне, які знаходзіўся ва Уруччы.
Мужчына працуе звычайным слесарам, але ягонае сапраўднае захапленне — рэканструкцыя. Шмат гадоў Сяргей Батура ўваходзіць у асіповіцкі вайскова-патрыятычны клуб «Штык», які штогод выступае, да прыкладу, на фестывалях рэканструкцыі бітваў часоў Другой сусветнай вайны на «Лініі Сталіна», а таксама на некалькіх іншых фестывалях.
Мужчыну вінавацяць у «каментаванні» і ў тым, што ён быццам бы зарэгістраваўся ў плане «Перамога». Праўда, аніякіх доказаў гэтаму не прыводзіцца — часта сілавікі прымушаюць людзей так агаворваць сябе.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ
Каментары