Герб Магілёва зацвердзілі пасля заканчэння вайны Рэчы Паспалітай з Расіяй за баявыя заслугі горада.
Сяміметровы герб Магілёва ўсталявалі на скрыжаванні Каштанавай — Крупскай — Кулібіна, паведамляе «Магілёў анлайн».
Новая архітэктурная канструкцыя з'явілася ў Магілёве некалькі дзён таму, яна паўтарае выяву герба горада, зацверджанага Янам II Казімірам у 1661 годзе.
Усім вядомы сімвал Магілёва ўяўляе сабой тры сярэбраныя вежы. У адкрытых варотах сярэдняй — сярэбраны рыцар у даспехах з паднятым над галавой мячом. Уверсе над варотамі на круглым чырвоным шчыце пад дахам цэнтральнай вежы знаходзіцца сярэбраны ўзброены вершнік з мячом і шчытом.
Герб зацвердзілі пасля заканчэння вайны Рэчы Паспалітай з Расіяй за баявыя заслугі Магілёва.
Каментары