Якія мабільныя гульні з беларускімі каранямі ўвайшлі ў сусветны топ-100
Беларускі геймдэў і найдалей у сусветным топе! Dev.by прааналізаваў рэйтынг найбольш папулярных мабільных гульняў гэтага жніўня, які зрабіла аналітычная платформа AppMagic.
Самыя папулярныя гульні з беларускімі каранямі
Згодна з аналітычнай платформай AppMagic, гульня беларусаў SayGames Ltd увайшла ў топ-10 у жніўні па спампоўках ва ўсім свеце.
Гаворка ідзе аб тайтле My Perfect Hotel. Па жанры гэта мікс з аркады, клікера і сімулятара. Па сюжэце, гульцы пачынаюць з менеджменту маленькага гатэля. Але з цягам прагрэсу па ўзроўнях дадаюцца новыя апдэйты і механікі, што трымае энгейджмент. Гульню спампавалі больш за 10 мільёнаў разоў.
У топ-100 за жнівень бачым яшчэ некалькіх беларусаў. На 34-м месцы Twerk Race 3D, ранер ад Freeplay. У яго больш за 5 мільёнаў спамповак.
На 37-м месцы заснаваўся тайтл Tomb of the Mask ад Playgendary Limited. Дзіўна, что першая версія гульні выйшла ў рэліз ажно ў 2016-м, але да сённяшняга дня яна трымаецца у топах.
І на 63-м месцы яшчэ адна гульня ад SayGames, сімулятар кіроўцы Vehicle Masters.
Сярод трох кампаній фізічны офіс у Беларусі застаўся толькі ў Freeplay. Астатнія дзве ўжо ў кіпрскай юрысдыкцыі.
Каментары