Мінчанка з сынам хацелі зарабіць на біржы, але пазбавіліся 260 тысяч рублёў
56-гадовая жанчына ў бізнэс-суполцы ў тэлеграме пазнаёмілася з мужчынам. Віртуальны сябар распавёў ёй пра тое, што займаецца інвеставаннем у крыптавалюту, паведаміў СК.
Жанчыну зацікавіў такі від пасіўнага заробку, і яна зарэгістравалася на біржы, куды рэгулярна пераводзіла свае зберажэнні.
Улічваючы, што віртуальны даход пастаянна павялічваўся, жанчына параіла зарабіць такім чынам і свайму сыну.
Ужо праз месяц, калі сямейныя зберажэнні скончыліся, новы знаёмы заблакаваў іх рахункі на крыптабіржы і перастаў выходзіць на сувязь.
Каментары