Эканоміка44

У беларускія крамы вярнуўся швейцарскі Toblerone і дабраўся аўстрыйскі «Моцарт»

Санкцыёнка стала так вяртацца ў крамы, што прыехалі нават тыя тавары, якіх там раней не было — маюцца на ўвазе аўстрыйскія цукеркі «Моцарт» (раней былі толькі нямецкія). Для тых, хто чакаў швейцарскі Toblerone — ён таксама на паліцы. Але цэны дзіўныя, піша «Анлайнер».

Падобна, што многія шакаладкі і цукеркі праз амаль два гады пасля контрсанкцый усё ж такі зноў у крамах. Раней ужо пісалі пра Ritter Sport, Schogetten і Toffifee. Шакалад Milka з польскай фабрыкі замянілі расійскай вытворчасцю, а вось Lindt з дарагога сегмента не вярнуўся.

Цяпер з'явіўся ў продажы і Toblerone. Яго можна знайсці ў «Едастаўцы», і гэта цяпер адна з самых дарагіх шакаладак.

А вось набор міні-шакаладак Toblerone, але бюджэтным ён таксама не выглядае (30 рублёў за 200 грамаў).

Аўстрыйскія цукеркі «Моцарт» — для тых, хто любіць марцыпан за любыя грошы. Канкрэтна тут прадаваліся за 24,12 рубля, ва ўпакоўцы 100 грамаў. Падобныя на самыя дарагія цукеркі на рынку.

Асартымент санкцыйных шакаладак часткова аднавіўся, хоць пытанні да цаны ёсць. Цяпер ён суседнічае з беларускімі вытворцамі, расійскім, турэцкім і іранскім імпартам.

Каментары4

  • У денег
    25.10.2023
    Есть вкус , он шоколадный.
  • Ванятко
    26.10.2023
    ишчо немножко и будзем битум зеленскому поставлять. 
  • Бобр
    26.10.2023
    Вот капиталисты гибкие, убрали вредные консерванты, чтоб соответствовать белорусским ТУ. Теперь и соседи подтянуться за безвредным тублероном в Беларусь по безвизу

Што азначае загадкавы код R99 у прычынах смерці Уладзіміра Макея і Вітольда Ашурка?5

Што азначае загадкавы код R99 у прычынах смерці Уладзіміра Макея і Вітольда Ашурка?

Усе навіны →
Усе навіны

Наезд на людзей у Магдэбургу зрабіў мужчына родам з Саудаўскай Аравіі17

Пад пераслед трапіў вядомы віцебскі блогер3

МНС: Уладальнік згарэлага ГЦ у Віцебску не ліквідаваў раней выяўленыя парушэнні1

У нямецкім Магдэбургу аўтамабіль тараніў людзей на калядным кірмашы13

Сталі вядомыя імёны пяці вызваленых палітвязняў — іх прымусілі зачытаць у фільме АНТ палітычную заяву7

Стрыжак пра правакацыю з палітвязнямі: Яны ахвяры тэрору і могуць рабіць любыя заявы8

Прапагандысты заявілі пра разгром сеткі салідарнасці і арышт яе ўдзельнікаў14

Спынілася прапампоўка нафты праз нафтаправод «Дружба»3

У Расіі масава падпальваюць банкаматы і паліцэйскія машыны7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае загадкавы код R99 у прычынах смерці Уладзіміра Макея і Вітольда Ашурка?5

Што азначае загадкавы код R99 у прычынах смерці Уладзіміра Макея і Вітольда Ашурка?

Галоўнае
Усе навіны →