Літва паведаміла пра затрыманне некалькіх сваіх грамадзян у Беларусі
Міністэрства замежных спраў Літвы атрымала інфармацыю пра некалькіх сваіх грамадзян, якія былі затрыманыя або змешчаныя ў ізалятары ў Беларусі. Паводле звестак МЗС Літвы, літоўцаў у Беларусі могуць трымаць і незаконна, піша Delfi.lt.
«Зараз у нас ёсць інфармацыя пра некалькіх грамадзян Літоўскай Рэспублікі, якіх затрымалі або якія адбываюць пакаранне ў Беларусі. Беларускія ведамствы не заўсёды адразу інфармуюць аб затрыманні літоўскіх грамадзян», — сказана ў адказе МЗС Delfi.
МЗС Літвы нагадвае, што сёлета жыхароў ужо тройчы інфармавалі пра «інтэнсіўныя варожыя і правакацыйныя дзеянні беларускіх спецслужбаў у дачыненні да грамадзян ЛР».
У ведамстве рэкамендуюць не ездзіць у Беларусь, а тых, хто там знаходзіцца, просяць неадкладна вярнуцца.
Раней пра затрыманне 25 сваіх грамадзян у Беларусі паведаміла Латвія.
Каментары
+++
Адзін з трох!)