Купанне дзяцей ледзь не скончылася трагедыяй у Бабруйску.
32-гадовая маці на некалькі секунд пакінула ў напоўненай ванне 2-гадовага сына і 11-месячную дачку. Калі жанчына вярнулася, то пабачыла малую на паверхні вады тварам уніз, піша Мінск-навіны.
Маці дастала дачку з ванны і паклікала мужа. Ён выклікаў хуткую. Да прыезду медыкаў мужчына стаў праводзіць рэанімацыйныя мерапрыемствы.
На хуткай дзяўчынку павезлі ў гарадскую дзіцячую бальніцу. Дыягназ — «утапленне».
Малую выратавалі. Цяпер яе жыццю і здароўю нічога не пагражае.
Вядома, што сям'я — станоўчая і не знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Маці — у дэкрэтным адпачынку, Бацька часова не працуе.
Каментары