Грамадства1818

Наколькі беларусы падтрымліваюць Расію ў вайне з Украінай — свежае апытанне

Адносіны беларусаў да вайны і знешняй палітыкі сталі тэмай новага апытання Chatham House (Каралеўскага інстытута міжнародных адносін).

Апытанне грамадскай думкі праводзілі з 8 да 14 лістапада 2023 года. Замест паўнавартаснага анкетавання даследчыкі арганізавалі інтэрнэт-інтэрв'ю. Выбарка была абмежаваная не толькі гарадскім насельніцтвам, але і звужана да карыстальнікаў інтэрнэту. У апытанні ўзялі ўдзел 868 рэспандэнтаў.

Падобныя апытанні праводзяцца рэгулярна з чэрвеня 2022 года. І як можна заўважыць пры параўнанні вынікаў, за апошнія паўтара года адбылася неістотная дынаміка ў стаўленні беларусаў да ваенных дзеянняў расійскіх войскаў ва Украіне.

To what extent Belarusians support Russia in the war with Ukraine Насколько белорусы поддерживают Россию в войне с Украиной Наколькі беларусы падтрымліваюць Расію ў вайне з Украінай

Калі ў чэрвені 2022 года колькасць тых, хто ў той ці іншай ступені падтрымліваў Расію складала 33%, то ў лістападзе — 36%. Розніца ў 3 % сувымерная з заяўленай даследчыкамі хібнасцю ў 3,3%. Колькасць тых, хто адназначна не падтрымлівае ці хутчэй не падтрымлівае дзеянняў расійскіх войскаў на тэрыторыі Украіны за гэты час зменшылася з 43% да 38%.

У той жа час у лістападзе 2023 года адназначна Расію падтрымліваў кожны пяты беларус, а ў чэрвені 2022 года — толькі кожны сёмы. Адназначна негатыўнае стаўленне да дзеянняў расійскіх войскаў летам мінулага года выказваў кожны трэці беларус, а вось у лістападзе гэтага года толькі кожны чацвёрты.

За паўтара года вырасла і колькасць тых, хто не можа агучыць сваё меркавання.

Такім чынам, захоўваецца відавочны ўстойлівы падзел беларускага грамадства на прыхільнікаў і праціўнікаў Расіі ў вайне.

Чытайце яшчэ:

Новае даследаванне паказала, што большасць беларускай моладзі выступае або за нейтралітэт, або за ўступленне ў НАТА

Новае апытанне паказала, колькі беларусаў падтрымлівае вайну і размяшчэнне ядзернай зброі

Сацыёлагі далі свежыя звесткі, каму беларусы давяраюць і ці гатовыя жыць без Расіі

Каментары18

  • апр
    06.12.2023
    вот и все что о беларусиках надо знать. шах и мат. 
  • /
    06.12.2023
    Нічога дзіўнага. Канешне не Масковія, але і не далека ад яе. Саюзная дзяржава як ніяк, старэйшы брат, адзіны народзец
  • Сямён Сямёныч
    06.12.2023
    Больш за траціну гарадзкіх жыхароў з доступам да інтэрнэта падтрымліваюць рускіх. Сорры, Беларусь, але да пабачэння.

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцэра. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа4

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцэра. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа

Усе навіны →
Усе навіны

У Вільні пройдзе акцыя ў падтрымку Васіля Верамейчыка5

У Беларусі з'явіўся новы вытворца аўтобусаў2

Блогер Шэры Кот, арыштаваны яшчэ да выбараў-2020, не выйдзе пасля сканчэння тэрміну2

СДПГ зноў вылучыць Олафа Шольца на пасаду канцлера Германіі4

Беларус стаў пераможцам конкурсу піяністаў у Іспаніі

Саджалі на кол, білі жалезным ключом па галаве. Жыццё, каханне і турэмныя здзекі з класіка белліта Кузьмы Чорнага7

У мінскай краме прадаюць пасылкі, якія згубіліся ў працэсе дастаўкі. Блогерцы папаўся вібратар20

Кошт біткойна пераадолеў мяжу 99 тысяч даляраў

У ЗША мужчына выклікаў паліцыю на дапамогу ад нападнікаў, а тая прыехала і застрэліла яго5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцэра. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа4

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцэра. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа

Галоўнае
Усе навіны →