10 гадоў пазбаўлення волі далі Аляксандры Каско, якая вярнулася з-за мяжы ў Беларусь
19 снежня ў Гродзенскім абласным судзе вынеслі прысуд 30-гадовай Аляксандры Каско. Суддзя Дзмітрый Бубенчык прызначыў ёй 10 гадоў пазбаўлення волі, пішуць праваабаронцы.
Аляксандра абвінавачвалася па 8 артыкулах Крымінальнага кодэкса:
арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады);
арт. 391 (абраза суддзі або народнага засядацеля);
ч. 1, 2 арт. 368 (абраза Лукашэнкі);
ч. 1, 2 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім);
ч. 1, 2 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці);
ч. 2 арт. 367 (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі);
ч. 3 арт. 203-2 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных даных);
ч.3 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці).
Аляксандра Каско — жыхарка Пружанскага раёна — была затрыманая 9 лютага пасля прыезду ў Беларусь.
12 верасня КДБ унёс Аляксандру Каско ў «спіс тэрарыстаў». Таксама яна ўнесеная ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Падрабязней пра Аляксандру Каско чытайце:
Каментары
Показательно, но власть лукашенко показала свой звериный оскал, свою суть и на чём она намерена держаться - на терроре и репрессиях населения скотного двора.
Беларусы, забудьте о достойной жизни и своём достоинтстве в жизни, забудьте о перспективах для своих детей и внуков, вы, для скотного двора лукашенко, - подневольные, бесправные рабы и обслуга скотного двора.