Магілёўцу Аляксандру Кулікову, які паверыў сілавікам і вярнуўся з Польшчы, дадалі яшчэ 1,5 года зняволення
У Магілёўскім абласным судзе з 6 снежня праходзіў суд над магілёўцам Аляксандрам Куліковым, якога затрымалі ў чэрвені па вяртанні з Польшчы.
Мужчына з'ехаў за мяжу праз палітычны пераслед, але пазней сілавікі паабяцалі яму, што калі той вернецца, то яго не пазбавяць волі. Але ў выніку палітвязня затрымалі на мяжы і змясцілі ў СІЗА.
Праз два месяцы яго асудзілі за каментары ў «экстрэмісцкіх» чатах. А нядаўна Аляксандра пачалі судзіць за спробу далучыцца да палка Каліноўскага ва Украіне, а таксама за «праходжанне навучання для ўдзелу ў экстрэмісцкай дзейнасці».
Суддзя Дзяніс Кічыгін 20 снежня прызначыў палітвязню 4 гады пазбаўлення волі. Паколькі раней мужчыну ўжо асудзілі на 3 гады калоніі, шляхам частковага складання пакаранняў канчаткова Аляксандру прызначылі 4,5 года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, піша «Вясна».
Каментары