Інстытут мяса-малочнай прамысловасці Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па харчаванні распрацаваў спецыяльныя сумесі для 3D-прынтара. З іх можна друкаваць мясныя стравы: напрыклад, катлеты і адбіўныя, піша OfficeLife.by са спасылкай на «Сельскую газету».
Па словах Ірыны Калтовіч, загадчыцы сектара комплексных даследаванняў мясных прадуктаў, сумесі складаюцца з натуральнай мясной сыравіны. Гэта свініна, ялавічына і мяса куранят бройлераў. Навукоўцы не выкарыстоўваюць у тэхналогіі вытворчасці сумесяў харчовыя дабаўкі, кансерванты, фарбавальнікі, стабілізатары і ўзмацняльнікі густу і водару.
Дзякуючы натуральнаму складу, аналагаў беларускім сумесям у свеце няма.
У 3D-прынтары можна задаць параметры дызайну стравы, густ і кансістэнцыю. Пры гэтым усе паказчыкі можна адаптаваць пад індывідуальныя фізіялагічныя патрэбы любога чалавека.
Каментары