Грамадства55

Два экс-сядзельцы зарубіліся за літоўскія слёзы: гіганцкі гандлёвы цэнтр у Каменнай Горцы на аўкцыёне выкупіў мільянер Сініцкі 

Некалі літоўцы ўзяліся будаваць вялікі гандлёвы цэнтр Mega Park на Каменнай Горцы ў Мінску. Але да канца дацягнуць так і не змаглі, хаця знешне будынак выглядае скончаным. Горад забраў аб'ект сабе і доўга спрабаваў прадаць, пакуль нарэшце не атрымалася. За даўгабуд біліся рагамі кампаніі двух пашчыпаных экс-сядзельцаў: «СігмаПлюс» Віталя Сініцкага і «Белцяжмаш» Ігара Анішчанкі. 

Гіганцкі гандлёвік Mega Park на 58 тысяч квадратных метраў літоўцы пачалі будаваць у 2012, але так і не здалі, таму што не змаглі дафінансаваць вырашэнне нечакана ўзніклых канструктарскіх праблем.

Хоць звонку будынак і выглядае скончаным, унутры там ёсць нюансы. Аб'ект, па словах нашых суразмоўцаў, не ўведзены ў эксплуатацыю праз праблемы з фундаментам. Па сутнасці, ён аварыйны і патрабуе шматмільённых інвестыцый. Гэта прычына таго, што яго ніяк не маглі скінуць.

Пасля таго, як уласнікі плюнулі на цэнтр (а тут згулялі ролю і немагчымасць дафінансаваць будаўніцтва ў моманце, і палітычная сітуацыя, і банкаўскія санкцыі), закапаўшы ў Мінску дзясяткі мільёнаў еўра, будынак перайшоў гораду.

Гарадскія ўлады пачалі спрабаваць прадаць цэнтр у кастрычніку 2023 года, пачаўшы з цаны ў 121 мільён рублёў ($37,8 мільёна), але тады дурных не знайшлося. 

Потым былі яшчэ спробы, усе з дысконтамі, але беспаспяховыя. 

Да студзеня 2024 цана ўпала ў пяць разоў. Учорашнія таргі стартавалі з цаны 24,7 мільёна беларускіх рублёў. 

Па інфармацыі «Нашай Нівы», удзельнікаў было двое — «Сігмаплюс» бізнэсмена Віталя Сініцкага і «Белцяжмаш» Ігара Анішчанкі. 

Віталь Сініцкі, фота realt.by

Абодва — знакамітыя ў Беларусі дывелаперы. І абодвух аб'ядноўвае тое, што лукашэнкаўцы іх арыштоўвалі, прызначаючы суму выкупу за выхад.

З Сініцкім увогуле адбылася забаўная гісторыя, якая стала легендай у асяродках мінскага бізнэсу. 

Сініцкі, назіраючы пераслед іншых за гэтак званае «драбленне бізнэсу», у 2021-м вырашыў падстрахавацца і напісаў заяву ў падатковую сам на сябе — з просьбай правесці праверку, ці ўсё ён робіць карэктна. У выніку яго самога арыштавалі. 

Чытайце таксама:

Крыніцы: затрыманы вядомы бізнэсмен, уласнік «Тытана», «Цівалі» і «Трума», ён сам напісаў на сябе заяву

Выйшаў на волю бізнэсмен Віталь Сініцкі, які сам на сябе напісаў заяву ў падатковую і заплаціў $10 мільёнаў кампенсацыі

Адзін з чытачоў «Нашай Нівы» сядзеў у камеры разам з Сініцкім (але трапіў за краты пазней за яго) і расказваў нам, што бізнэсмен рыхтаваўся да тэрміну і перажываў, што гісторыю ягонай абсурднай пасадкі ніхто не даведаецца. Але яго супакоілі, над чым смяялася ўся камера СІЗА. У зняволенні Сініцкі бавіў час бясконцымі настольнымі гульнямі, проста цэлы дзень па коле гуляў у шахматы, шашкі, даміно. 

Выйшаў Сініцкі, па інфармацыі «Нашай Нівы», за выкуп памерам 10 мільёнаў долараў. 

Ягоны канкурэнт на аўкцыёне Ігар Анішчанка свайго часу хадзіў з рукамі за спінай па тых жа калідорах, што і Сініцкі. 

У Анішчанкі ў свой час здымаў памяшканне штаб Віктара Бабарыкі, пазней у памяшканнях «Белцяжмаша» знаходзілася Каардынацыйная Рада. Да Анішчанкаў (там тры браты) прыйшлі ў верасні 2020-га. Ім таксама давялося плаціць выкупы за выхад. 

Такім чынам, два беларускія экс-сядзельцы на аўкцыёне зарубіліся за літоўскія слёзы. 

За колькі выкупілі Mega Park? Па інфармацыі «Нашай Нівы», у аўкцыёне перамагла кампанія «Сігмаплюс», а выніковая цана — 29,3 мільёна беларускіх рублёў ($9,3 мільёна). 

Суразмоўцы «Нашай Нівы» з банкаўскіх колаў лічаць, што для Сініцкага гэта ў вялікай ступені авантура, а сваіх жывых грошай у яго няма — толькі салідныя заклады, таму ў гісторыі павінен прысутнічаць вялікі крэдытор. Напрыклад, адзін з банкаў.

Каментары5

  • HH
    13.01.2024
    ежик и голая попа, Фрыдмана з яго Альфа-банкам і кагосьці яшчэ падпуцінскага маеце на ўвазе? У артыкуле "літоўцы" чамусьці не ў двукосьсі і "мільянер" -- таксама.

    А між іншым чалавека, незалежна ад пола, які жыве на чужыя грошы называюць прастытутам альбо ўтрыманцам. Мяжа паміж гэтымі двума станамі прывідная.
  • Так гэта называецца
    13.01.2024
    Продаж скрадзенага
  • Рынкавы механізм
    13.01.2024
    Так гэта называецца, Не нясіце лухты, калі інвестар не стаў дабудоўваць з-за адсутнасьці грошай маемасць прадаюць з аўкцыёну.

Жываглод прызнала рассылку праз чат-бот «Сумленных людзей» карыстальнікам у Беларусі: Але не ў працоўны час, пасля 18 гадзін8

Жываглод прызнала рассылку праз чат-бот «Сумленных людзей» карыстальнікам у Беларусі: Але не ў працоўны час, пасля 18 гадзін

Усе навіны →
Усе навіны

Брытанскі блогер, які змагаўся за беларускі ДНЖ і хадзіў да Кубракова, усё ж выехаў з Беларусі. Выпусцілі не з першай спробы15

Шрайбман адказвае, ці могуць перамовы па Украіне прайсці ў Беларусі9

Трамп заявіў, што чакае сустрэчы з Пуціным, каб хутчэй скончыць вайну ва Украіне15

Блогер паказаў, як выглядае найгоршая шаурма ў Мінску3

На вакзале ў Варшаве памёр беларус21

Некаторым катэгорыям кіроўцаў забаранілі карыстацца каршэрынгам на пяць гадоў1

Пуцін сустрэўся з прэм'ерам Славакіі Робертам Фіца19

«Мы бясконца смяёмся з Макса Каржа. А хто раскупіў усе квіткі на яго канцэрт?» Найлепшыя твіты тыдня3

Сукенкі за 135 рублёў, футболкі — за 120. У Мінску адкрылася новая крама беларускіх дызайнераў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жываглод прызнала рассылку праз чат-бот «Сумленных людзей» карыстальнікам у Беларусі: Але не ў працоўны час, пасля 18 гадзін8

Жываглод прызнала рассылку праз чат-бот «Сумленных людзей» карыстальнікам у Беларусі: Але не ў працоўны час, пасля 18 гадзін

Галоўнае
Усе навіны →