Чысткі закранаюць самыя нечаканыя сферы.
Наведнікі Музея Янкі Купалы памятаюць, што экспазіцыя сканчалася магчымасцю паглядзець прыгожа зробленую галаграму. Жывы Янка Купала курыў перад намі, ветліва махаў табе на развітанне. Гэта было міла.
Але ўжо каля паўтара года яе не ўключаюць.
«А дзе ж галаграма?» На гэтае пытанне наведніку ў музеі не адказваюць.
Не, галаграма не хадзіла на дэманстрацыі, не патрабавала свабодных выбараў і аднаўлення законнасці. Але для яе стварэння даўным-даўно зняўся Аляксандр Падабед. Народны артыст Беларусі — цяпер яму 72 гады — разам з калектывам Нацыянальнага акдэмічнага тэатра імя Янкі Купалы выразіў сваю пазіцыю ў 2020 года. І за гэта папаў у чорныя спісы. Настолькі, што і галаграму ў музеі беларускага класіка загадалі адключыць. Хоць каштавала яна нятанна.
З 2022 года кіраваць музеем паставілі Галіну Галінскую, якая да таго працавала ў Музеі Вялікай Айчыннай вайны.
Адзін з наведнікаў дазваніўся да яе спытаць пра лёс галаграмы. Дырэктарка Галіна Галінская адказала, што тая пераробліваецца, будзе новы кантэнт. Янка Купала застанецца, але на новай версіі галаграмы. Калі яна з'явіцца, невядома.
Музею сёлета спаўняецца 80 гадоў.
Каментары