Грамадства

Памёр Генрых Траццяк

На 87-м годзе пайшоў з жыцця Герой Сацыялістычнай Працы, былы старшыня калгаса імя Ламаносава Генрых Міхайлавіч Траццяк — чалавек, які бязмежна любіў сваю малую радзіму. З 2012 года Генрых Траццяк спрабаваў на сваю пенсію адрадзіць знакамітую сядзібу Бохвіцаў у Ляхавіцкім раёне, піша bar24.by.

Генрых Траццяк у 2015 годзе. Фота: Аляксандр Кораб

Генрых Траццяк працаваў старшынёй калгаса імя Ламаносава ў Ляхавіцкім раёне. Выйшаўшы на пенсію, ён купіў у 2012 годзе закінутую сядзібу Бохвіцаў у Флер'янове. Усяго за адну базавую велічыню. Тады ён прызнаўся, што ў гэтага месца асаблівая энергетыка, і яго трэба абавязкова захаваць.

Генрых Траццяк у 2015 годзе. Фота: Аляксандр Кораб

— Я браў сядзібу не для таго, каб займацца камерцыяй. Хочацца захаваць прыроду, пасаджаныя дубкі, архітэктуру, — распавядаў у 2015 годзе Генрых Траццяк. — Тут само паветра гаючае, яно і мяне лечыць ад усіх старэчых захворванняў.

Генрых Траццяк у 2015 годзе. Фота: Аляксандр Кораб

Дапамогі Генрых Міхайлавіч ні ў кога не прасіў, «толькі каб не перашкаджалі». Усё спрабаваў зрабіць саматугам.

Калісьці ў сядзібе размяшчалася праўленне калгаса імя Ламаносава, а Генрых Траццяк прапрацаваў тут 28 гадоў старшынёй. 

У 1997 годзе ён пайшоў на пенсію. Новы старшыня перавёў кантору ў іншы будынак. Сядзіба Флер'янова прастаяла безгаспадарнай 14 гадоў. Да пакупкі, яе рабавалі і ламалі вандалы. 

Генрых Траццяк кожны месяц выдаткоўваў на аднаўленне сядзібы 50% сваёй пенсіі.

Генрых Траццяк у 2015 годзе. Фота: Аляксандр Кораб

Чым знакамітая сядзіба ў Флер'янове

Сядзібу пабудаваў сын вядомага філосафа і пісьменніка Фларыяна Бохвіца — Ян Отан Бохвіц у названай тады вёсцы Паўлінава. Сам Ян Бохвіц быў выбітнай асобай, прайшоў Крымскую вайну, удзельнічаў у паўстанні 1863-1864 гадоў. Год адсядзеў у турме.

Сядзібу Ян атрымаў, калі вярнуўся на радзіму, у спадчыну ад свайго бацькі. У гонар яго ён пазней і назваў яе — Флер'янова. Пры перабудове ён разбіў вялікі парк вакол дома. Гэта стварала ўражанне, быццам сядзіба літаральна патанае ў лістоце. Будаўніцтва было скончана ў 1870 годзе.

На час лета гаспадар здаваў пакой. Сярод людзей, якія гасцявалі ў Яна Бохвіца, былі Рэйтаны, Радзівілы, Эліза Ажэшка, якая ў 1908 годзе выбрала гэтае месца для свайго адпачынку і шмат іншых. 

У 1915 годзе гаспадар Ян Бохвіц памёр, і маёнтак перайшоў да яго сына Тадэвуша. Тадэвуш вельмі захапляўся гісторыяй і журналістыкай. Ён сабраў шырокую бібліятэку, у якой, як сцвярджаюць гісторыкі, знаходзіліся экзэмпляры ўсіх часопісаў, якія выдаваліся на той момант ва ўсім свеце.

Каментары

Зяленскі: Лукашэнка прапаноўваў мне стукнуць па беларускім НПЗ, я яму кажу: «Што ты гаворыш?»31

Зяленскі: Лукашэнка прапаноўваў мне стукнуць па беларускім НПЗ, я яму кажу: «Што ты гаворыш?»

Усе навіны →
Усе навіны

Хваробу Альцгеймера звязалі з вірусам герпесу, які ёсць у большасці людзей

У Беларусі пачалі піяр-кампанію, крыўдную для Прыднястроўя22

Пры ўдары ўкраінскага дрона загінуў карэспандэнт «Известий»1

«Твой твар, калі ты зноў абагнала дыктатара». Найлепшыя твіты тыдня22

ГУР паведаміла пра падрыў расійскага вайскоўца, датычнага да ракетных удараў па Украіне1

У Магілёве адкрылі падземны пераход, які больш нагадвае міні-музей Пушкіна11

У Гомелі аўтамабіль пратараніў будынак

У твітары абмяркоўваюць, як саскуфіўся Коля Лукашэнка41

Як пасля канца свету. Аграсядзібу ў Салігорскім раёне занесла зямлёй5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка прапаноўваў мне стукнуць па беларускім НПЗ, я яму кажу: «Што ты гаворыш?»31

Зяленскі: Лукашэнка прапаноўваў мне стукнуць па беларускім НПЗ, я яму кажу: «Што ты гаворыш?»

Галоўнае
Усе навіны →