У Астравецкім раёне ў смяротнае ДТЗ трапіла аўто, у якім ехалі адразу пяцёра дзяцей. Загінула жанчына
Папярэдне, сёння каля 16 гадзін паблізу вёскі Вераб'і вадзіцель аўтамабіля Volkswagen не справілася з кіраваннем, выехала на сустрэчную паласу і сутыкнулася з іншым аўто.
Як піша СК, у Volkswagen знаходзіліся 7 чалавек, 5 з якіх — непаўналетнія.
У выніку ДТЗ 36-гадовая пасажырка памерла.
Дзеці і кіроўца другой машыны шпіталізаваныя.
Каментары