Паводле інфармацыі Памежнага камітэта Беларусі, па стане на 10:00 у электроннай чарзе на памежным пераходзе «Брэст» знаходзяцца 1664 машыны.
Такія вялікія чэргі звязаныя, відаць, перадусім з тым, што беларусы, якія жывуць і працуюць у Еўропе, падчас вялікіх святаў прыязджалі на радзіму, а цяпер едуць назад. Перад святамі вялікія чэргі назіраліся, наадварот, пры ўездзе ў Беларусь.
У той жа час на памежных пераходах на межах з Літвой («Каменны лог» і «Беняконі») і Латвіяй (Грыгораўшчына) ніякіх чэргаў няма. Гэта відавочна звязана з тым, што ўрады абедзвюх краін летась забаранілі ўезд на сваю тэрыторыю машын, зарэгістраваных у Беларусі.
Каментары