Літаратура3838

Знакамітая беларуская пісьменніца расказала, як перастала быць феміністкай

«Мне вельмі шкада мужчын», — кажа Святлана Курc. Яна распавяла таксама, чаму ёй цяпер няёмка сустракацца з заходнімі чытачамі. 

Вежнавец Вежновец Eva Viežnaviec
Пісьменніца Святлана Курс (Ева Вежнавец). Скрын відэа: freekuhar / YouTube

«Я была страшэнная феміністка, калі была вельмі маладой жанчынай, калі мне было 20—30 гадоў. Я перастала быць феміністкай ab ovo (з лацінскай — «ад яйка», што азначае «з самага пачатку». — НН), калі пачула крык мужчын, бітых на Акрэсціна», — заўважыла пісьменніца Святлана Курс (яе творчы псеўданім — Ева Вежнавец) у новым выпуску ютуб-канала «Перетрём с Халезиным».

«Так, жанчыны жывуць даўжэй. Жанчыны вытрымліваюць болей, лягчэй пераносяць боль, нясуць большую ношу. Гэта праўда. І больш вынослівыя фізічна. Але мужчыны… Мне іх вельмі шкада. Я іх вельмі палюбіла. Беларускіх мужчын асабліва», — прызналася пісьменніца.

У час размовы ў яе спыталі, што каштоўнага можа даць беларуская культура свету. На гэта пытанне пісьменніца спачатку жартаўліва адказала: «Нічога. Таму што яна не павінна», — а пазней метафарычна патлумачыла:

«Беларусы — вельмі шляхетныя людзі. Яны не ўваходзяць у чужыя межы і не пускаюць нікога ў свае межы. Як сказаў нябожчык Міхал Анемпадыстаў: «Я, да жалю, не пан». Гэта абсалютны маніфест. Добра выхаваны чалавек нічога не будзе іншым прад'яўляць. Ён дачакаецца, пакуль яго заўважаць, ён падзякуе за тое, што яго заўважылі. Але адначасова ён не будзе залежаць ад чужой думкі».

Што заходні чытач можа знайсці ў беларускай літаратуры такога, чаго яму не хапае?

«Я не ўяўляю сабе. Калі мяне возяць цяпер з маёй кніжкай, як цыганы на торг, мне вельмі няёмка. Таму што я нічога не магу прад'явіць. Я ж не для Захаду кніжку пісала».

Каментары38

  • І я ня пан
    05.01.2025
    Ня пан, тэарытычна – так, але на практыцы, калі я сустракаў фемінімстак – усе яны чамусьці ставіліся да мужчын горш чым да жанчын. З нейкай непрыязню ды прадузятасцю, падазронасцю. А калі ім сказаць, што правы мужчын трэба таксама абараняць, бо мужчыны таксама пакутуюць ад гендэрнай дыскрымінаціі – усіх феміністак проста перакошвала ў твары, яны натуральна вар'яцелі ад гэтых словаў
  • .
    05.01.2025
    Цікава яе паслухаць. Прыемнае адчуванне пасля кожнага інтэрв'ю.
    (У артыкуле і загалоўку так, нарэзка).
  • мде
    05.01.2025
    "мужчыны таксама пакутуюць ад гендэрнай дыскрымінаціі"
    нешта ўзгадалася бондарава і ейная барацьба з дыскрымінацыяй велікого могучего ў Беларусі..
    дзе вас дыскрымінуюць, бедных? і што ваша дыскрымінацыя ў параўнанні з дыскрымінацыяй жанчын?

Дзяўчына робіць беларускамоўныя каверы на папулярныя песні. Выбар некаторых артыстаў здзіўляе

Дзяўчына робіць беларускамоўныя каверы на папулярныя песні. Выбар некаторых артыстаў здзіўляе

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, колькі бонусных выплат атрымаў у 2024 годзе генеральны дырэктар «Беларуськалія»3

Да 4-5 сутак у чарзе. На выездзе з Беларусі ў Еўропу безліч аўто8

У Астравецкім раёне ў смяротнае ДТЗ трапіла аўто, у якім ехалі адразу пяцёра дзяцей. Загінула жанчына

Педагог адмовіўся выконваць незаконны загад кіраўніцтва — яго за гэта яшчэ і пакаралі2

«Важна не тое, чаго мы чакаем ад жыцця, а тое, чаго жыццё чакае ад нас». Псіхолаг Віктар Франкл пра тое, як жыць і не ламацца5

Ісламісцкія медыя Сірыі зарэтушавалі кіраўнічку МЗС Германіі Аналену Бербак на апублікаваных фота яе візіту5

Пракоп'еў крытыкуе прапанову капітуляваць: Калі ў нас не ўзнікла партыя ястрабаў, то не трэба рабіць партыю аблудных галубоў24

Падчас украінскага ўдару па расійскім камандным пункце ў Курскай вобласці загінулі 8 афіцэраў5

Брытанская сістэма СПА аказалася зусім дзіравай3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзяўчына робіць беларускамоўныя каверы на папулярныя песні. Выбар некаторых артыстаў здзіўляе

Дзяўчына робіць беларускамоўныя каверы на папулярныя песні. Выбар некаторых артыстаў здзіўляе

Галоўнае
Усе навіны →